Вы тут

У Маскве абмеркавалі праекты Беларусі і Расіі ў галiне ацэнкi якасцi адукацыi


Сумесныя праекты ў галiне ацэнкi якасцi адукацыi абмеркавалi ў Маскве мiнiстр адукацыi Беларусi Iгар Карпенка i мiнiстр асветы Расiйскай Федэрацыi Сяргей Краўцоў.


Як паведамляе прэс-служба Мiнiстэрства адукацыi, Беларусь i Расiя ўжо маюць вопыт супрацоўнiцтва ў галiне ацэнкi якасцi агульнай сярэдняй адукацыi. Так, у 2013 годзе Нацыянальны iнстытут адукацыi сумесна з Нацыянальным фондам падрыхтоўкi кадраў (Расiя) пры падтрымцы Цэнтра мiжнароднага супрацоўнiцтва па развiццi адукацыi правялi даследаванне «Ацэнка iнфармацыйна-камунiкацыйнай кампетэнтнасцi навучэнцаў 9-х класаў у Рэспублiцы Беларусь».

У 2018—2019 гадах наша краiна ўдзельнiчала ў праекце «Лакалiзацыя iнструментарыя ацэнкi вучэбна-прадметных кампетэнцый SAM у Рэспублiцы Беларусь», якi быў нацэлены на вывучэнне ўзроўню сфармiраванасцi прадметных кампетэнцый па матэматыцы ў чацвёртакласнiкаў. Праведзены папярэднiя кансультацыi па працягу супрацоўнiцтва ў рамках праграмы READ-2, пачынаючы з 2021 года. Вядзецца падрыхтоўка другаснага аналiзу вынiкаў мiжнароднага даследавання якасцi адукацыi PISA-2018 пры кансультатыўнай падтрымцы расiйскiх спецыялiстаў. Варта нагадаць, што Беларусь удзельнiчала ў PISA упершыню, у той час як у Расii ўжо назапасiўся цiкавы досвед.

На сустрэчы з Сяргеем Краўцовым Iгар Карпенка падкрэслiў: «Мы зацiкаўлены ў правядзеннi мiжкраiнавых даследаванняў па ацэнцы функцыянальнай адукаванасці навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыi, а таксама пашырэннi супрацоўнiцтва са спецыялiстамi Расiйскай акадэмii адукацыi, Вышэйшай школы эканомiкi i iншых устаноў для падрыхтоўкi нацыянальных экспертаў у галiне ацэнкi якасцi адукацыi».

Чакаецца, што ў найблiжэйшы час спецыялiсты дзвюх краiн пачнуць распрацоўку навучальнага дапаможнiка па гiсторыi Саюзнай дзяржавы. Сёлета ў кастрычнiку Камiсiя Парламенцкага сходу па сацыяльнай i маладзёжнай палiтыцы, навуцы, культуры i гуманiтарных пытаннях прыняла рашэнне прапанаваць Мiнiстэрству адукацыi Беларусi, Мiнiстэрству навукi i вышэйшай адукацыi i Мiнiстэрству асветы Расii распрацаваць праект навучальнага дапаможнiка па гiсторыi Саюзнай дзяржавы. «З беларускага боку для вырашэння гэтай задачы будзе створаны аўтарскi калектыў у складзе вядучых вучоных-гiсторыкаў НАН Беларусi i ўстаноў вышэйшай адукацыi. Арганiзацыйнае i метадычнае суправаджэнне будуць забяспечваць Нацыянальны iнстытут адукацыi i Рэспублiканскi iнстытут вышэйшай школы», — расказаў Iгар Карпенка.

У рамках вiзiту беларускай дэлегацыi ў Маскву запланавана таксама падпiсанне Пагаднення памiж Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь i Федэральнай службай па наглядзе ў сферы адукацыi i навукi (Расiя) аб супрацоўнiцтве ў галiне дзяржаўнай акрэдытацыi ўстаноў вышэйшай адукацыi.

А ў сярэдзiне снежня пройдзе сумесная калегiя Мiнiстэрства адукацыi Беларусi, Дзяржаўнага камiтэта па навуцы i тэхналогiях Беларусi, Мiнiстэрства асветы i Мiнiстэрства навукi i вышэйшай адукацыi Расii. «З улiкам значнасцi гэтага пасяджэння для развiцця супрацоўнiцтва прапануем суправадзiць яго такiмi мерапрыемствамi, як правядзенне другога этапу Беларуска-расiйскага маладзёжнага форуму i Форуму рэктараў Асацыяцыi ВНУ Расii i Беларусi», — дадаў Iгар Карпенка.

Надзея НIКАЛАЕВА

Прэв’ю: blog.predanie.ru

Загаловак у газеце: Функцыянальная адукаванасць i падрыхтоўка нацыянальных экспертаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння — 80 гадоў з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны

Сёння — 80 гадоў з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны

У Беларусі Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны — памятная дата.