Вы тут

Кошты на жыллё ў Мінску будуць падаць і далей?


Знiжэнне цэн на другасным рынку нашай краiны працягваецца. За апошнi тыдзень iндэкс цэн рынку жылля Мiнска знiзiўся на 0,7 % i склаў 1345 долараў за квадратны метр. Сярэдняя цана кватэр у новабудоўлях сталiцы за апошнi тыдзень не змянiлася i складае на гэты момант 1311 долараў за «квадрат». Разрыў памiж сярэднiм узроўнем цэн першаснага i другаснага рынкаў склаў 36 долараў за квадратны метр, што з'яўляецца мiнiмальным значэннем за апошнiя два гады.


На думку дырэктара агенцтва нерухомасцi «БелЦТН» i ганаровага старшынi ГА «Беларуская асацыяцыя «Нерухомасць» Мiкалая Прасталупава, на другасным рынку жылля цяпер адзначаецца глабальная нявызначанасць. Здавалася б, зараз назiраецца мiнiмальны попыт на фоне максiмальнай прапановы, але цэны на аб'екты нерухомасцi iмклiва не падаюць. Яны хутчэй павольна паўзуць унiз, лiчыць наш эксперт. Справа ў тым, што, на думку спадара Прасталупава, больш актыўнаму падзенню цэн перашкаджае абмежаваны аб'ём будаўнiцтва новага жылля. Практычна ўсе лiквiдныя аб'екты жыллёвага будаўнiцтва выкупляюцца ўжо на стадыi «катлавана». Нават тое жыллё, якое будуецца па павышаным цэннiку ў знакавых пунктах Мiнска, усё роўна знойдзе сваiх пакупнiкоў, таму што канкурэнцыi сярод сталiчных будаўнiкоў няма.

Цэннік пачынаецца з 40 тысяч

Як паведамляе аналiтычны цэнтр realt.by, за апошнiя сем дзён назiралася знiжэнне цэн на 0,5—0,7 % i яно прасочвалася па ўсiх сегментах кватэр. За мiнулы месяц найбольш iстотна патаннелi 4-пакаёвыя (мiнус 2,4 %) i 1-пакаёвыя кватэры (мiнус 2,2 %). Дынамiка цэн у раёнах горада была розная. Невялiкi рост назiраўся ў Ленiнскiм, Савецкiм i Фрунзенскiм раёнах, без змен — у Цэнтральным i Маскоўскiм. У астатнiх раёнах Мiнска цэны на кватэры знiзiлiся, прычым прыкметней за ўсё ў Кастрычнiцкiм раёне — за тыдзень адразу на 2,5 %.

Мiкалай Прасталупаў агучыў трэнд, якi цяпер назiраецца на рынку. Гэта iстотнае патанненне невялiкiх па плошчы кватэр, дзе квадратны метр раней ацэньваўся досыць высока. Цяпер сярэднi кошт «квадрата» малых кватэр роўны 1420 доларам (мiнус 12 долараў), а двухпакаёвых — 1364 доларам (мiнус 9 долараў). Улiчваючы такую тэндэнцыю, наш спецыялiст адзначае, што цэннiк на бюджэтныя аднапакаёвыя кватэры пачынаецца з 40 тысяч долараў, а двухпакаёвыя — з 50 тысяч долараў.

Амаль двайная прапанова

Другiм iстотным трэндам на другасным рынку жылля стала змяненне аб'ёму прапаноў. Так, калi сёлета ў студзенi гэтая лiчба была мiнiмальная (6200 аб'ектаў), то ў лiстападзе колькасць людзей, якiя выставiлi сваё жыллё на продаж, вырасла амаль удвая (10 400 кватэр i асобных пакояў). За апошнi тыдзень колькасць аб'ектаў на рынку вырасла яшчэ на 3,1 %. Дынамiка аб'ёму прапановы застаецца станоўчай ужо дванаццаты тыдзень запар.

Ёсць яшчэ адна тэндэнцыя, звязаная з продажам лецiшчаў каля Мiнска i прыватных дамоў там жа. За апошнiя два месяцы ў базе realt.by з'явiлася некалькi дзясяткаў новых — гатовых або практычна гатовых дамоў, якiя прадаюцца ў сувязi з пераездам iх гаспадароў. Падобную тэндэнцыю пацвярджаюць i рыэлтары. У некаторых аб'явах прама ўказана прычына продажу. Цэны ў палове такiх аб'ектаў блiзкiя да сабекошту iх будаўнiцтва i адстройвання, акрамя таго, ёсць пазнака «торг». Цi часовая гэта тэндэнцыя, пакажа час.

Патанненне — мiнiмум да вясны

Мiкалай Прасталупаў лiчыць, што ў найблiжэйшыя 30 дзён (з 20 лiстапада па 20 снежня) на рынку будзе развiвацца пераднавагодняя актыўнасць. З прычыны складанай эпiдэмiялагiчнай абстаноўкi гэта будзе менавiта актыўнасць, а не ўжо знаёмы перадсвяточны ажыятаж.

Праўда, падчас павышанага попыту (у параўнаннi з iншымi перыядамi) цэны будуць усё гэтак жа павольна паўзцi ўнiз, упэўнены наш эксперт. Потым будзе «мёртвы» студзень, калi пытаннямi нерухомасцi нiхто не займаецца. Наогул, патанненне, на думку спецыялiста, будзе доўжыцца, як мiнiмум, да мая з тэмпам знiжэння цэн на 1-2 % у месяц.

Мiнскiм чаргавiкам прапанавалi кватэры ў Смалявiчах

У гэтым горадзе сталiчным чаргавiкам параiлi пабудаваць кватэры ў двух новых дамах. Цэны стартуюць ад 550 долараў за «квадрат» з адстройваннем. Iнфармацыю аб кошце i варыянтах апублiкавала прэс-служба Мiнгарвыканкама.

Згодна з праектнай дэкларацыяй, дольшчыкам прапанавана паўдзельнiчаць у будаўнiцтве двух дамоў. Адзiн з варыянтаў — шматпавярховiк 4-секцыйны, да 8 паверхаў, на 112 кватэр (3 аднапакаёвыя, 54 двухпакаёвыя, 53 трохпакаёвыя i 2 чатырохпакаёвыя). Кватэры будуць здадзены з адстройваннем, арыенцiровачны кошт «квадрата» — 1400 рублёў (канчатковая цана будзе ўдакладнена па факце заключэння дагавора падраду i пачатку будаўнiцтва аб'екта). Пачаць будаўнiцтва дома плануецца ўжо сёлета, здаць аб'ект у эксплуатацыю — улетку 2021 года (пры ўмове гатоўнасцi аб'ектаў iнжынернага забеспячэння).

Другi варыянт — будаўнiцтва кватэры ў жылым доме, якi будзе 3-секцыйны, 6-7 павярховы. Змяшчальнасць новабудоўлi — 73 кватэры (22 аднапакаёвыя, 35 двухпакаёвых i 16 трохпакаёвых). Кватэры плануецца здаць з поўным выкананнем апрацоўчых работ. Арыенцiровачны кошт квадратнага метра жылля — 1550 рублёў. Плануемы пачатак будаўнiцтва — снежань гэтага года, увод жылога дома ў эксплуатацыю — чэрвень-лiпень 2021 года.

Кватэры ў гэтых дамах прапануюцца ў «долеўку» чаргавiкам з Мiнска. Пры гэтым колькасць кватэр падзелена памiж раёнамi прапарцыянальна з колькасцю грамадзян, якiя стаяць на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў у кожным з iх.

Заявы будуць прымацца з 16 лiстапада да 15 снежня 2020 года ўключна. Пры фармiраваннi спiса дольшчыкаў будзе ўлiчвацца дата пастаноўкi на ўлiк, а таксама наяўнасць пазачарговага права на паляпшэнне жыллёвых умоў.

I яшчэ. Кiраўнiцтва мегаполiса распарадзiлася дапамагчы шматдзетным сем'ям у афармленнi крэдытаў на паляпшэнне жыллёвых умоў i паскорыць накiраванне гэтай катэгорыi грамадзян на будаўнiцтва жылля. Iнфармацыя апублiкавана ў Telegram-канале «Мiнск. Афiцыйна».

Старшыня Мiнгарвыканкама Уладзiмiр Кухараў адзначыў, што кiраўнiкам адмiнiстрацый i аддзелам жыллёвай палiтыкi неабходна актывiзаваць работу з банкамi i самiмi шматдзетнымi сем'ямi, якiя стаяць у чарзе на будаўнiцтва жылля.

Арэнда

Попыт на кватэры ў арэнду працягвае знiжацца, аднак саступаць у цане уласнiкi кватэр не спяшаюцца. Сезон павышанага попыту сёлета скончыўся раней, чым звычайна — актыўнасць па пошуку здымнага жылля ў Мiнску iстотна скарацiлася яшчэ ў вераснi, у кастрычнiку падзенне працягнулася (за месяц мiнус 3 %). Як вынiк, колькасць зацiкаўленых у арэндзе кватэр аказалася самай нiзкай для сярэдзiны восенi за апошнiя чатыры гады.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».