Вы тут

Аматар яблыкаў Мiша


Галоўны персанаж вальеры з дзiкiмi жывёламi Нацыянальнага парку «Браслаўскiя азёры», на якога адмыслова едуць паглядзець, — буры мядзведзь. Ён жыве ў вялiзнай «двухпакаёвай» клетцы, работнiкi вальеры яго добра даглядаюць, сыта кормяць, i Мiша — мянушка касалапага — выглядае вельмi прыгожа, статна. Сёлета Мiшу споўнiлася дваццаць тры гады.


А я прыгадваю, калi ўпершыню ўбачыў гэтага мядзведзiка — ён гуляў па браслаўскай вёсцы Каленкiшкi са сваiм гаспадаром — егерам Чэславам Петкуном. У той час Мiшу было толькi год з невялiкiм. Пакуль рыхтавалi вальеру, Мiша кватараваў спачатку ў доме гаспадара, а потым, калi падрос, — у цёплым хлеўчуку, за сцяной якога рохкалi парсючкi. Чэслаў часта выгульваў свайго гадаванца, знаёмiў з iм вяскоўцаў, а тыя яго частавалi ласункамi. Мне пашчасцiла ўбачыць гэты шпацыр незвычайных сяброў. I ў «Звяздзе» з'явiўся фотаздымак пад назвай «Мiша шукае Машу».

Але Мiша так i не знайшоў сабе пару i дагэтуль халасцякуе. Па-ранейшаму любiць прысмакi, асаблiва яблыкi. Як толькi ўбачыць iх, сядае на «пятую кропку», альбо падымаецца на заднiх лапах i разяўляе пашчу — маўляў, лаўлю вашы яблыкi. Работнiк вальеры i сафары-парку Аляксандр Панько (на фота) таксама даглядае мядзведзя i ведае яго звычкi. Сёлета ўраджай на яблыкi багаты, i Мiша не мае недахопу ў вiтамiнных ласунках.

Анатоль КЛЯШЧУК

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.