Вы тут

Навіны анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”



На хвалі часу, у плыні жыцця

Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць»


Завершаны прыём заявак на ўдзел у анлайн-конкурсе чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”.

З 1 кастрычніка да 15 лістапада ў межах віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” праходзіў анлайн-конкурс чытальнікаў, прымеркаваны да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі. Арганізатарам выступіла Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з інфармацыйнымі партнёрамі – часопісамі “Маладосць” і “Бярозка”.

Конкурс набыў неверагодную папулярнасць. Мы атрымалі больш за 700 творчых прац ад удзельнікаў рознага ўзросту, з усіх абласцей Беларусі, а таксама з Італіі. Адзначым, што большасць работ высокага мастацкага ўзроўню. Нас вельмі цешыць такая высокая цікавасць да творчасці беларускага пісьменніка.

У сувязі з велізарнай колькасцю работ, дасланых на конкурс, падвядзенне вынікаў і абвяшчэнне пераможцаў перанесена на 1 снежня.

Акрамя таго, аргкамітэт конкурса вырашыў павялічыць колькасць прызавых месцаў, падзяліўшы працы ў катэгорыі “Школьнікі і навучэнцы да 18 гадоў” на падкатэгорыі: 6–9 гадоў, 10–13 гадоў, 14–18 гадоў. Катэгорыя “Дарослыя ад 18 г.” застаецца нязменнай.

Азнаёміцца з конкурснымі працамі, а таксама пакінуць свой голас за ўпадабаныя відэачытанні можна ў суполцы “О, Беларусь, мая шыпшына!”.

Крыніца: https://www.nlb.by/by/news/da-100-goddzya-litab-yadnannya-maladnyak/naviny-anlayn-konkursu-chytalnika-o-belarus-maya-shypshyna/

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».