Вы тут

Эфір «Беларусь 3» будзе амаль цалкам прысвечаны Караткевічу


У чацвер, 26 лістапада, да 90-годдзя з дня нараджэння выдатнага пісьменніка, перакладчыка і крытыка Уладзіміра Караткевіча гледачоў тэлеканала «Беларусь 3» чакаюць экранізацыі знакамітых твораў майстра гістарычнай прозы, а таксама некалькі дакументальна-біяграфічных праектаў уласнай вытворчасці Белтэлерадыёкампаніі.


Філасафічная, сімвалічная і самабытная, літаратурная спадчына Уладзіміра Караткевіча стала неад'емнай і важнай часткай нацыянальнай беларускай культуры. Спецыяльна да дня нараджэння Уладзіміра Сямёнавіча «Беларусь 3» прапануе здзейсніць пазнавальнае падарожжа па старонках ягонага жыцця і творчасці, прагледзеўшы дакументальныя праекты тэлеканала — «Люблю і памятаю» ў 10.40 і 23.15, «Запіскі на палях» у 11.20 і 17.40, а таксама фільм «Сівая легенда Уладзіміра Караткевіча» з фондаў медыяхолдынга ў 14.55.

Для самых маленькіх тэлеканал падрыхтаваў 10-хвілінны тэматычны мультфільм паводле казкі Уладзіміра Караткевіча «Вясна ўвосень», які пакажуць у вячэрняй «Калыханцы» ў 20.40.

Алена ДРАПКО

Загаловак у газеце: Памяці Уладзіміра Караткевіча прысвячаецца...

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.