Вы тут

У Мінску зробяць больш жорсткім кантроль за выкананнем масачнага рэжыму


У Мінску зробяць больш жорсткім кантроль за выкананнем масачнага рэжыму, паведамляе СТБ.


Патрабаванне насіць маскі ў памяшканнях і ў транспарце ў Мінску дзейнічаюць ужо тыдзень. Маніторынг выканання правілаў плануецца праводзіць рэгулярна. Прадстаўнікі санітарных службаў і галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама будуць звяртаць увагу на цэлы спіс крытэраў. Абавязковае правіла для гандлёвых арганізацый — выкарыстанне прадаўцамі масак і аднаразовых пальчатак, захаванне рэжыму ветрання, наяўнасць дэзсродку і інфармацыйных матэрыялаў аб COVID-19.

«Створаны маніторынгавыя групы. Мы штодня праводзім маніторынг выканання масачнага рэжыму. За мінулыя дні ўстаноўлена, што на 91% усіх абследаваных аб’ектаў рэжым выконваецца ў належным парадку», — распавяла начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Ніна Емяльянава.

За невыкананне ўстаноўленых норм юрыдычныя асобы могуць атрымаць штраф да Br13,5 тыс.

Прэв’ю: zhodinonews.by

Выбар рэдакцыі

Культура

У Кіеве Уладзімір Караткевіч цудам выратаваўся ад аварыі і двойчы закахаўся

У Кіеве Уладзімір Караткевіч цудам выратаваўся ад аварыі і двойчы закахаўся

Горад, «дзе былі помнікі і прыгожыя будынкі, зялёныя бульвары і ціхія хаткі на ўскраінах, дзе быў нават універсітэт, а значыцца, існавала г

Грамадства

Прафесар Мiкалай Запрудскі: Вера ў дзiця — галоўны падарунак

Прафесар Мiкалай Запрудскі: Вера ў дзiця — галоўны падарунак

Для паспяховых школ характэрны клiмат высокiх чаканняў.

Грамадства

Гродзенец наводзiць парадак на зямлi i аднаўляе старажытны млын

Гродзенец наводзiць парадак на зямлi i аднаўляе старажытны млын

Гэтыя мясцiны Яўген Дарагуш памятае з дзяцiнства.

Спорт

Любоў Чаркашына: Мастацкая гiмнастыка — гэта цэлы свет

Любоў Чаркашына: Мастацкая гiмнастыка — гэта цэлы свет

Мастацкая гiмнастыка — гэта любоў. У выпадку з беларускай гiмнастыкай можна сказаць, што гэта яшчэ i Любоў Чаркашына.