Вы тут

Памёр беларускі валейбольны трэнер Уладзімір Казлоў


На 78-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі валейбольны трэнер Уладзімір Казлоў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі валейбола.


Спецыяліст зрабіў неацэнны ўнёсак у развіццё айчыннага валейбола. Двойчы прыводзіў юніёрскую зборную Беларусі да бронзавых медалёў чэмпіянатаў Еўропы ў дадзенай узроставай катэгорыі. Працаваў галоўным трэнерам жаночай нацыянальнай каманды Беларусі з 2000 па 2007 год.

Што тычыцца клубнай кар’еры, то Уладзімір Мікалаевіч уваходзіў у трэнерскі штаб мінскага «Камунальніка», паспяхова выступаў у чэмпіянаце СССР. Акрамя таго, на чале розных айчынных клубаў станавіўся шматразовым прызёрам і пераможцам чэмпіянату Беларусі, шматразовым уладальнікам Кубка краіны.

У Беларускай федэрацыі валейбола адзначылі, што Уладзімір Казлоў карыстаўся заслужанай павагай у калегаў па трэнерскаму цэху, вучаніц, родных і блізкіх.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».