Вы тут

У нядзелю пойдзе снег


Вось і нас «зачэпіць» ураган «Эта». Гэта ён бушаваў на мінулым тыдні каля ўсходніх берагоў Паўночнай Амерыкі, потым страціў актыўнасць і ператварыўся ў цыклон, які цяпер знаходзіцца над Батнічным залівам. Менавіта гэты цыклон і фарміруе надвор'е ў большасці дзяржаў Еўропы. У нашай краіне яго ўплыў адлюструецца ва ўзмацненні паўднёва-заходняга ветру і паступленні адносна цёплага паветра, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота Яна Хведчына

Дык вось, сёння франтальны раздзел ад цыклону стане фарміраваць надвор'е ў Беларусі. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Амаль усюды кароткачасовыя ападкі, у асноўным дажджы.

У суботу надвор'е пачне мяняцца — да абеду мы трапім у вобласць павышанага атмасфернага ціску, якая была сфарміравана ў прахалоднай паветранай масе, таму будзе пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад нуля да мінус 5 градусаў, удзень яна будзе ў межах ад мінус 1 градуса да 5 цяпла.

А ў наступныя суткі нас чакае не зусім ласкавае надвор'е. У гэты дзень (у нядзелю) з Заходняй Еўропы чакаецца перамяшчэнне франтальных раздзелаў. Зноў павялічыцца і ўшчыльніцца воблачнасць, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, які месцамі будзе пераходзіць у дождж. Чакаецца слабы галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца.

Увага! Вецер паўднёва-заходні парывісты, у асобных раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы будзе ад мінус 5 да плюс 2 градусаў, удзень яна будзе вагацца ад нуля да 7 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня захаваецца актыўная цыкланічная дзейнасць у Паўночнай Атлантыцы, і надвор'е будуць фарміраваць яе атмасферныя франты. У панядзелак часам пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу, уначы па ўсходзе з мокрым снегам. Вецер будзе заходні ўмераны. Месцамі магчымы слабы туман, уначы па ўсходзе — слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы будзе ад мінус 1 градуса да 6 цяпла, удзень — 3—8 градусаў вышэй за нуль.

У аўторак яшчэ больш пацяплее. Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны, а ўдзень месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Вецер чакаецца паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад нуля да плюс 5 градусаў, у сярэдзіне дня па паўднёвым захадзе краіны пацяплее да плюс 7 градусаў. Эксперты па надвор'і адзначаюць, што такі тэмпературны фон будзе на 2-4 градусы перавышаць кліматычную норму, але гэта ўжо адпавядае тэмпературы пачатку лістапада.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.