Вы тут

Работа з гараджанамі, патрулі міліцыі, дзяжурствы


Такія меры па навядзенні парадку прынятыя для асобных тэрыторый Мінска.

Пра гэта паведаміў журналістам намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём ЦУРАН перад пазачарговай сесіяй гарсавета дэпутатаў.


Як паведамляе БелТА, у сталіцы падрыхтаваны план дадатковых мер па забеспячэнні грамадскага парадку і дысцыпліны. Ён замацаваны рашэннем Мінгарвыканкама. Гарадскія ўлады падкрэслівалі: «З боку ўдзельнікаў недазволеных масавых мерапрыемстваў дэманструецца непавага да закона, дзяржаўных сімвалаў, грамадзян. Маюць месца асобныя спробы перашкоды рабоце арганізацый, якія забяспечваюць жыццядзейнасць грамадзян. Фіксуюцца выпадкі псавання будынкаў, збудаванняў, дарожнага палатна, маёмасці грамадзян. Значныя сродкі затрачваюцца на ліквідацыю супрацьпраўных учынкаў».

Кіраўнікам адміністрацый раёнаў, кіраўнікам РУУС, раённых аддзелаў Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС прапанавана забяспечыць захаванне грамадскага парадку і бяспекі, сачыць за добраўпарадкаваннем і станам Мінска.

«Сёння мы разгледзім план дадатковых мерапрыемстваў па навядзенні парадку ў горадзе, каб зацвердзіць яго ўжо на дэпутацкім узроўні, — адзначыў Арцём Цуран. — Усе паўнамоцтвы гарвыканкама, адміністрацый раёнаў і службаў прапісаны заканадаўча, іх перавышаць ніхто не мае намеру. Службы будуць дзейнічаць строга са сваімі паўнамоцтвамі і функцыямі. Мы сканцэнтруем намаганні на пэўных тэрыторыях, якія найбольш падвяргаюцца ўздзеянню дэструктыўна настроеных грамадзян, пашкоджанню маёмасці».

Паводле яго слоў, пералік такіх тэрыторый будзе замацаваны ў дакуменце, даступным для грамадзян пасля апублікавання. У цэлым гаворка ідзе пра 3—6 участкаў у кожным раёне сталіцы.

На гэтых тэрыторыях будзе актывізавана растлумачальная работа з грамадзянамі, арганізаваны дзяжурствы службаў і замацаваны службовыя асобы з ліку кіраўнікоў арганізацый. Узмоцнена патруляванне праваахоўных органаў.

Дэпутат гарсавета Раман Ніканаў дадаў, што якіх-небудзь спецыяльных мерапрыемстваў не ўводзіцца. «Гэта будзе абагульнены дакумент, каб пазначыць «болевыя кропкі», найбольшай актыўнасці, дзе трэба больш звяртаць увагі на дыялог з грамадзянамі, нейкія мерапрыемствы па выкананні законнасці, правапарадку, бяспекі грамадзян з альтэрнатыўным пунктам гледжання. На гэты момант ідзе шмат зваротаў ад грамадзян, якія хочуць, каб парадак быў наведзены. Зараз трэба пераходзіць ад слоў да дзеяння, каб дыялог пераходзіў у канструктыўнае рэчышча, — сказаў ён. — Калі мы гаворым аб сумесным домаўладанні, дзе хто-небудзь хоча штосьці намаляваць, то патрэбныя нейкія мерапрыемствы, каб узгадніць усё гэта з большай часткай насельніцтва, што пражывае на гэтай тэрыторыі».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дыета ад хандры. Што жаваць, каб не перажываць

Дыета ад хандры. Што жаваць, каб не перажываць

«Сумныя» прадукты — прэч з халадзільніка!

Грамадства

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. Неабходна будзе сканцэнтраваць намаганні на рабоце.

Грамадства

Прынцып Інэсы Караткевіч: цаніць кожную хвіліну

Прынцып Інэсы Караткевіч: цаніць кожную хвіліну

«Ні разу не пашкадавала, што прыйшла працаваць у такую ўнікальную структуру, як спажыўкааперацыя»