Вы тут

У Беларусі — 120 847 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 100 749 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 20 лістапада ў Беларусі зарэгістраваны 120 847 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Прырост за суткі склаў 1457 выпадкаў. 

100 749 чалавек больш не хварэюць.

Усяго праведзена 3 009 490 тэстаў на каранавірус. 

Памерлі 1 081 пацыент з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — амаль 56,9 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,36 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 11,8 млн заражаных, Індыя — больш за 9,0 млн, Бразілія — больш за 5,9 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Прэв’ю: pookham.go.th

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?