Вы тут

У БДЭУ плануюць стварыць навукова-тэхналагічны парк і цэнтр трансферу тэхналогій


У рамках эксперыментальнага праекта «Універсітэт 3.0» у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце плануецца стварыць навукова-тэхналагічны парк і цэнтр трансферу тэхналогій. Пра гэта ішла размова на сустрэчы старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандра Шуміліна са студэнтамі і выкладчыкамі БДЭУ. Акрамя таго, да 2023 года ва ўніверсітэце мяркуецца адкрыць тры галіновыя навуковыя лабараторыі, два даследчых цэнтра і адзін даследчы інстытут.


«Канцэпцыя «Універсітэт 3.0» — гэта перспектыўны напрамак і трэнд сучаснага развіцця навуковай арганізацыі. Таму важна не толькі навучаць студэнтаў, але і фарміраваць у іх прадпрымальніцкія кампетэнцыі, працаваць над камерцыялізацыяй іх уласных распрацовак і прапаноў. Толькі ў такім выпадку ВНУ стане цэнтрам інавацыйнага развіцця", — падкрэсліў Аляксандр Шумілін. Ён таксама адзначыў, што адзін з перспектыўных напрамкаў развіцця эканамічнага універсітэта — распрацоўка і апрабацыя інавацыйных бізнес-мадэляў, якія будуць пакладзены ў аснову бізнес-планаў інавацыйных праектаў. У цяперашні час ДКНТ фармуе Дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця на 2021-2025 гады, у якую будуць уключаны самыя эфектыўныя праекты па стварэнні новых вытворчасцей, якія маюць вызначальнае значэнне для развіцця нашай краіны.

Для рэалізацыі прадпрымальніцкага патэнцыялу ў БДЭУ створаны навукова-вытворчыя лабараторыі і навукова-практычныя цэнтры: Цэнтр макраэканамічных даследаванняў, галіновая лабараторыя актуальных праблем падаткаабкладання і падатковай палітыкі, галіновая лабараторыя антыманапольнага і цэнавага рэгулявання ў галіне гандлю, Цэнтр макраэканамічных даследаванняў, Інавацыйны бізнэс-інкубатар факультэта эканомікі і менеджменту БДЭУ і шэраг іншых. Акрамя таго, ва ўніверсітэце стварылі факультэт лічбавай эканомікі для падрыхтоўкі спецыялістаў, якія валодаюць перадавымі ведамі ў галіне інфармацыйных тэхналогій і эканомікі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: online-teacher.ru

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.