Вы тут

У дыялогавых пляцоўках удзельнічаюць жыхары Гомельшчыны


Жыхары Гомельшчыны актыўна ўключылiся ў новы фармат абмеркавання грамадска-палiтычнага жыцця ў краiне. Свае прапановы яны агучваюць у грамадскiх прыёмных, якiя штотыдзень арганiзуюць пры Гомельскiм абласным выканаўчым камiтэце. Чарговы прыём правёў старшыня камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне аблвыканкама Пётр Шуцько.


У сваiх прапановах жыхары рэгiёна гэтым разам закраналi тэму рэфармавання выбарчай сiстэмы ўлады. Так, пенсiянер з аграгарадка Крупец, што ў Добрушскiм раёне, Вiктар Шавель выступiў з прапановай, каб у парламент абiралiся дэпутаты не па партыйных спiсах, а праз працоўныя калектывы:

— Няхай iх вылучаюць тыя людзi, якiя працуюць побач з iмi. Тады будуць ацэньваць народных абраннiкаў не толькi па iх палiтычных праграмах, але i па iх працы. Нельга схлусiць тым, з кiм побач працуеш, — выказаў сваё меркаванне пенсiянер. — Плюс трэба павышаць ролю працоўных калектываў у кiраваннi прадпрыемствамi, на якiх яны працуюць. Неабходны не толькi дзяржаўны, але i народны кантроль.

Сваю прапанову падчас работы грамадскай прыёмнай агучыў пенсiянер, iнвалiд I групы Юрый Казiятка. На яго думку, трэба мадэрнiзаваць сiстэму кiравання, але «не ламаць»:

— Заслуга Прэзiдэнта Лукашэнкi ў тым, што, атрымаўшы Беларусь пасля развалу Саюза, ён паклапацiўся аб адраджэннi сельскай гаспадаркi, стварэннi нацыянальнай армii, аб падтрымцы i мадэрнiзацыi прамысловасцi. Пакуль ад моцнай улады — адны плюсы. Навошта ўсё ламаць? — упэўнены гамяльчанiн.

Мужчына закрануў тэму крэдытавання людзей яго ўзроставай катэгорыi пры афармленнi растэрмiноўкi ў гандлёвых сетках:

— Прашу заканадаўча замацаваць права набываць пральныя машыны, халадзiльнiкi, тэлевiзары новага ўзору, не абмяжоўваючы ўзроставыя рамкi чалавека 68 гадамi, — падзялiўся сваiм меркаваннем пенсiянер.

На тое, што работа ў фармаце грамадскiх прыёмных у многiм — працяг дыялогавых пляцовак i практыкi прамых лiнiй, звярнуў увагу пасля зваротаў грамадзян Пётр Шуцько:

— Такi фармат дыялогу традыцыйна iснуе ў выканкамах. Ад чалавека можна пачуць аб праблеме, якая для яго важная. Калi не атрымлiваецца аператыўна вырашыць пытанне, то можна з дапамогай унясення змяненняў у заканадаўства ўсё ж дамагчыся важнага для людзей вынiку. Таму мы сёння прымаем да вывучэння розныя прапановы, абмяркоўваем iх, дапрацоўваем, каб вынесцi затым на грамадскае абмеркаванне.

Акрамя таго, старшыня камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне аблвыканкама зазначыў, што дыялог вядзецца актыўна i канструктыўна:

— Важна, як адзначыў нядаўна кiраўнiк дзяржавы, не ламаць iснуючую Канстытуцыю, а вырашаць усе пытаннi, як у цывiлiзаваным грамадстве. Беларусы гэта разумеюць, — падкрэслiў Пётр Шуцько.

Нагадаем, што грамадскiя прыёмныя працуюць па ўсёй краiне. Напрыклад, у Гомелi прапановы можна пакiнуць у аўторак i чацвер з 16.00 да 18.00 па адрасе: пр-т Ленiна, 2, кабiнет 106. Звярнуцца можна як асабiста, так i па тэлефоне 8 (0232) 33-12-37.

Наталля КАПРЫЛЕНКА, фота аўтара

Загаловак у газеце: Канструктыўны дыялог як «маркер» здароўя грамадства

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.