У Дзiвiне Кобрынскага раёна адзначылi найлепшага ваеннаслужачага тэрмiновай ваеннай службы 111-й гвардзейскай артылерыйскай брыгады i выказалi падзяку яго бацькам. Мерапрыемства адбылося ў музейным пакоi Дзiвiнскай сярэдняй школы. Гадзiннiк ад мiнiстра абароны Андрэю Ванью ўручыў ваенны камiсар Кобрынскага i Жабiнкаўскага раёнаў Аляксандр САМАРЭВIЧ. А бацькi дэмабiлiзаванага салдата Алена Iванаўна i Уладзiмiр Аляксандравiч атрымалi падзячныя лiсты.
Як расказаў афiцыйны прадстаўнiк названай артылерыйскай брыгады Мiкiта МАЛОДЧАНКА, за час службы Андрэй Ванью паказаў сябе найлепшым чынам. Ён добра асвоiў спецыяльнасць механiка-вадзiцеля самаходнай артылерыйскай устаноўкi. Службу прайшоў на выдатна.
Да армii Андрэй скончыў Брэсцкi дзяржаўны тэхнiчны ўнiверсiтэт, атрымаў спецыяльнасць эканамiста. Пасля вучобы стаў працаваць у прадстаўнiцтве Дзяржстраха па горадзе Брэсце. Але восенню хлопец атрымаў павестку i пайшоў у войска. Сумленна адслужыў год i збiраецца вярнуцца на ранейшую работу.
Святлана ЯСКЕВIЧ
Як адрозніць навагрудскую выцінанку ад любой іншай?
З прапанаваных для абмеркавання дат, адна з якіх можа стаць Днём народнага адзінства — 14 лістапада.
Мінулы 2020 год закрыў граніцы, але адкрыў вочы на тое, што побач.