Вы тут

Грандыёзныя засекі 2000-гадовай даўніны


Група археолагаў знайшла на поўначы Кітая руіны старажытнага грандыёзнага будынка. Як мяркуецца, ён быў узведзены каля 2000 гадоў таму і выкарыстоўваўся для захоўвання збожжа, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Знаходка была зробленая навуковымі супрацоўнікамі Інстытута культурных рэліквій і археалогіі аўтаномнага раёна Унутраная Манголія і універсітэта імя Сунь Ятсена (правінцыя Гуандун) каля горада Хух-Хота адміністрацыйнага раёна Унутраная Манголія на поўначы Кітая.

Разваліны старажытнага свірна знаходзяцца ў гарадзішчы плошчай 110 тыс. кв. м, якое датуецца перыядам праўлення дынастыі Заходняя Хань (202 г. да н. э. —8 г. н. э.). Будынак, узведзены на платформе з утрамбаванай зямлі, паводле ацэнак спецыялістаў, з’яўляецца найбуйнейшым з выяўленых аналагаў таго перыяду.

Ён складаецца з 32 адсекаў, мае прастакутную форму. Даўжыня — каля 170 метраў, шырыня — 21 м, удакладнілі навукоўцы. У шэрагу скляпоў пад платформай знайшлі шмат проса.

У руінах будынка таксама было выяўлена 16 разор, якія, па словах археолагаў, выкарыстоўваліся для адводу вады і забеспячэння сухасці ў свіране. У якасці будаўнічага матэрыялу ўмельцы таго часу выкарыстоўвалі сасну, якая не толькі эфектыўна абараняла зерне ад шкоднікаў, але і зніжала вільготнасць ўнутры памяшкання.

Мяркуючы па ўсім, гэты склад на працягу каля ста гадоў прымяняўся для захоўвання збожжа, пакуль не згарэў дашчэнту, падзяліўся кіраўнік археалагічнага праекта Лю Ян. У тыя часы ён размяшчаўся ў аддаленай памежнай вобласці ўздоўж Вялікай Кітайскай сцяны, аднак быў спраектаваны і пабудаваны па даволі высокіх стандартах тагачаснага дойлідства, пра што сведчаць яго манументальнасць і чатырохсхільны дах, лічаць навукоўцы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».