Зарабілі кітайскія паштавікі.
Паштовы сектар Кітая працягвае ўпэўнена развівацца, што выяўляецца ў росце як яго даходаў, так і аб'ёму аперацый, перадае «Жэньмінь жыбаа анлайн».
Чакаецца, што па выніках гэтага года даходы гэтага сектара вырастуць да 1,1 трлн. юаняў (каля 165,4 млрд. долараў). У 2015-м адпаведны паказчык склаў 403,9 млрд. юаняў. Штогадовыя тэмпы росту - 22 працэнты, адзначы.ў Ма Цзюньшэн, кіраўнік Дзяржаўнага паштовага ўпраўлення. Аб'ём сектара экспрэс-дастаўкі ў Кітаі за апошнія пяць гадоў вырас у чатыры разы і перавысіў 80 млрд пасылак, заняўшы першае месца ў свеце, дадаў эксперт.
Сёлета кур'ерскі сектар зарабіў больш чым 860 млрд. юаняў, а пяць гадоў таму -- 276,96 млрд. юаняў. Адпаведна, штогадовыя тэмпы росту гэтага накірунку склалі 25 працэнтаў.
Прэв'ю: gsconto.com
Пра гэта ў нашай гутарцы з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхаром.
Яна ў гэтым годзе на 20 % «таннейшая», чым у папярэднім.
Прыгажуні-гераіні паралельна — выкладчыцы Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Салярцінскага.
Калі ў кадравым агенцтве вам прапануюць заплаціць грошы і гарантуюць стапрацэнтнае працаўладкаванне, смела разварочвайцеся і сыходзьце: перад вамі, напэўна, ашуканцы.