Вы тут

У Нацыянальнай бібліятэцы пакажуць кнігі са збору твораў Уладзіміра Караткевіча


З 24 лістапада ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі будзе працаваць выстава «З кніг Уладзіміра Караткевіча», прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка, паведамілі арганізатары.


Упершыню на выставе можна будзе ўбачыць кнігі з кабінета і бібліятэкі пісьменніка, а таксама даведацца, якія рукапісы, старадрукі і рэдкія выданні захоўваліся ў яго асабістым кнігазборы.

- Асноўнае месца ў экспазіцыі нададзена экслібрысам Уладзіміра Караткевіча. Пераважная іх частка зроблена самім пісьменнікам: разнастайныя кніжныя знакі, якія адмыслова выкананы і падабраны для пэўных выданняў. На выявах — знакавыя постаці беларускай культуры: Скарына, Гусоўскі, а таксама ўлюбёныя Караткевічам ветразі. Вылучаецца экслібрыс з абрысамі зброі касінераў. Яго пячатку і клішэ можна ўбачыць на выставе, – паведамілі ў Нацыянальнай бібліятэцы.

Несумненную цікавасць абудзяць экслібрысы, створаныя для пісьменніка мастакамі. Працы Арлена Кашкурэвіча, Міколы Купавы, Уладзіміра Басалыгі, Іосіфа Капеляна, Генадзя Грака і Вячкі Целеша можна будзе ўбачыць на старонках выданняў і даведацца гісторыю іх стварэння.

Выстава «З кніг Уладзіміра Караткевіча» будзе працаваць па 17 студзеня.

Прэв’ю: nlb.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».