Вы тут

У Беларусі — 125 482 выпадкі захворвання на COVID-19. Выздаравелі 104 698 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 23 лістапада ў Беларусі зарэгістраваны 125 482 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Прырост за суткі склаў 1483 выпадкі.

104 698 чалавек больш не хварэюць.

Усяго праведзена 3 091 238 тэстаў на каранавірус. 

Памерлі 1 096 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 59 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,39 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 12,5 млн заражаных, Індыя — больш за 9,1 млн, Бразілія — больш за 6,0 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».