Вы тут

Што чытаць дзецям і падлеткам?


27 лістапада ў культурным цэнтры «Корпус» (Мінск, праспект Машэрава, 9) пачне сваю работу фестываль падлеткавай і youg adult-кнігі «Y.A.» («Я»). Інціыятыва належыць аб'яднанню «Pradmova» і грамадскаму праекту «За Чтение». Сярод партнёраў фестывалю — «Литературный клуб РомашЬка», культурны цэнтр «Корпус», Цэнтр беларускай драматургіі і іншыя.


З просьбай пракаментаваць праграму фестывалю мы звярнуліся да арганізатараў. Дарэчы, яны падкрэсліваюць, што ўваход будзе вольны. Праўда, на некаторыя мерапрыемствы варта папярэдне запісацца, бо дзеля забеспячэння санітарна-эпідэміялагічнага рэжыму колькасць месцаў абмежаваная.

27 лістапада (пятніца) а 14.30 у зоне А пройдзе лекцыя Мікіты Моніча, прысвечаная гісторыі мастацтва, кнігам пра мастацтва. Нагадаем, што Мікіта Моніч — арыенталіст і экскурсавод і сустрэча з ім абяцае быць на дзіва цікавай. А ў зоне В а 15.00 наведвальнікаў фестывалю чакае інтэрактыўная віктарына на веданне творчасці класіка беларускай літаратуры ад «Вандроўнага фэста Уладзіміра Караткевіча» (16+). У зоне С з 15.00 да 19.00 пройдзе майстар-клас па стварэнні пластылінавага мультфільма па кнізе Л. Леоні «Пецэтына» ад Студыі дзіцячай мультыплікацыі «Энфіс» (12+). Удзельнікі паспрабуюць сябе ў анімацыйнай тэхніцы «пластылінавай перакладкі» (нагадаем, што ў гэтай тэхніцы калісьці здымалі знакамітую «Пластылінавую варону»). Кожны адчуе сябе сапраўдным мультыплікатарам, бо прыдуманы і створаны ім персанаж ажыве на мультстанку. Вядучыя — заснавальніца студыі, аўтар казак, педагог-мультыплікатар Наталля Кулібава, мастачка, педагог-мультыплікатар Вікторыя Хоміч.

А 16.00 у зоне А — «Сярдзітая моладзь: разбор сучаснага фэнтэзі. «Кніга Здольных» С. Аўдзейчык, «Арнаменты» А. Длатоўскай, «Вараціш-гара» М. Латышкевіч. Мадэратарам мерапрыемства выступіць Іван Бачук. А тым часам у зоне B пройдзе супергульня па кнізе Святланы Лаўровай «Трылабіты не вінаватыя». Яе правядуць сапраўдныя магі чытання — магістранты праграмы «Праектаванне праграм у сферы чытання дзяцей і моладзі» МДПУ (Расія). Удзельнікі гэтай імпрэзы (13+) змогуць паразважаць пра шпіёнскі дэтэктыў для дзяцей, хітра схаваны ў гісторыю эвалюцыі, або пра гісторыю эвалюцыі, хітра схаваную ў шпіёнскі дэтэктыў.

І гэта — толькі частка з праграмы фестывалю, які пройдзе з 27 да 28 лістапада. Яшчэ наведвальнікаў чакаюць сустрэчы з п'есай Аляксея Макейчыка «Сорам» (будзе арганізавана чытка Цэнтрам беларускай драматургіі, які стала працуе пры Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі), спектаклем па матывах кнігі Сары Лундберг «Птушка ўва мне ляціць, куды захоча» (гэты праект прадстаўляе тэатр лялек, святла і ценю «Дом Сонца»), прэзентацыя кнігі Марыі Касцюковіч «Дзіцячы сеанс» (дарэчы, згаданая кніга — першы ў краіне буйны нон-фікшн пра ўсю гісторыю беларускага дзіцячага кіно) і іншыя цікавінкі.

Сяргей ШЫЧКО

Прэв:ю: news.noteru.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У вясковай школе арганізавалі музей у гонар загінуўшых байцоў Вялікай Айчынай вайны

У вясковай школе арганізавалі музей у гонар загінуўшых байцоў Вялікай Айчынай вайны

Байцы 174-га стралковага палка загінулі пры вызваленні вёскі Шылін.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на чацвер (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на чацвер (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Грамадства

Вольга Шпілеўская: Журналістыка — гэта маё жыццё!

Вольга Шпілеўская: Журналістыка — гэта маё жыццё!

Журналіст ўзначаліла прадстаўніцтва Міжнароднай тэлерадыёкампаніі «Мір» у нашай краіне.

Грамадства

«Чырвоная лінія» для дзвюх жанчын. Ці могуць свякрухі і нявесткі жыць дружна?

«Чырвоная лінія» для дзвюх жанчын. Ці могуць свякрухі і нявесткі жыць дружна?

Адносіны са сваёй маці і свякрухай — гэта дзве зусім розныя гісторыі.