Вы тут

«Белавія» прыпыніла рэйсы ва ўсе пункты Расіі, акрамя Дамадзедава, да 24 снежня


Рэйсы авіякампаніі «Белавія» ва ўсе пункты Расіі (акрамя маскоўскага аэрапорта Дамадзедава) прыпынены да 24 снежня ў сувязі з адсутнасцю дазволу з боку РФ, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт перавозчыка.


У Рыгу, Талін і Ларнаку «Белавія» не будзе лятаць да 14 снежня, у Баку — да 26 лістапада, ва ўсе пункты Грузіі (акрамя Тбілісі) — да 30 лістапада. Палёты ў Ашхабад не будуць выконвацца да 1 студзеня 2021 года. Акрамя таго, да 27 сакавіка 2021 года не будзе рэйсаў у Будапешт і Алматы.

Вярнуць грошы за адмененыя рэйсы або змяніць даты вылету можна да 30 сакавіка 2021 года. Звярнуцца ў касы, прадстаўніцтвы авіякампаніі, а таксама ў службу падтрымкі па гэтым пытанні можна ў любы час да гэтай даты.

Прэв’ю: blizko.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.