Вы тут

Арына Пехцерава выступіць на дзіцячым «Еўрабачанні» пад нумарам 5


Прадстаўніца Беларусі на дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне-2020» Арына Пехцерава выступіць пад нумарам 5. Гэта стала вядома сёння па выніках лёсавання, паведамляе БелТА.


Краіна-гаспадыня Польшча выступіць пад шостым нумарам. Конкурс адкрые Германія, а апошняй выступіць Францыя.

У гэтым годзе ў сувязі з пандэміяй каранавіруса Еўрапейскі вяшчальны саюз прыняў рашэнне правесці дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне» ў новым фармаце — у эфіры будуць гучаць загадзя запісаныя кампазіцыі удзельнікаў шоў. Галоўныя прычыны — забеспячэнне бяспекі дзяцей ва ўмовах пандэміі, а таксама немагчымасць прысутнасці дэлегацый у краіны — арганізатара конкурсу ў сувязі з закрыццём межаў.

Дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне-2020» пройдзе 29 лістапада. Прамую трансляцыю з 19.00 будуць весці тэлеканалы «Беларусь 1» і «Беларусь 24».

Фота з асабістага архіва Арыны Пехцеравай

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.