У вёсцы Стрэнькі Рагачоўскага раёна ўжо шаснаццаць гадоў плённа працуе раённы цэнтр рамёстваў — дзеля адраджэння і развіцця народных промыслаў і дэкаратыўнага мастацтва Падняпроўя.
Сярод самабытных майстроў установы вылучаецца дынастыя Ткачовых — сямейная пара Ігар і Вольга і іхні малодшы сын Арцём (на фота). Ігар Рыгоравіч —
вядомы ў раёне майстар разьбы па дрэве, Вольга Дзмітрыеўна займаецца інкрустацыяй з саломы, аплікацыяй, саломапляценнем, сумяшчае сваю творчасць з пасадай кіраўніка згаданага цэнтра. А Ткачоў-малодшы працягвае традыцыі самага старажытнага рамяства — ганчарства. Арцём нядаўна скончыў Мінскі ўніверсітэт культуры і мастацтва, асвоіў азы і можа лёгка працаваць і з саломай, і з дрэвам, а таксама тчэ ручнікі на кроснах. Аднак сваё творчае пакліканне малады майстар бачыць менавіта ў кераміцы.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.
АВЕН. Неабходна будзе сканцэнтраваць намаганні на рабоце.
«Ні разу не пашкадавала, што прыйшла працаваць у такую ўнікальную структуру, як спажыўкааперацыя»