Вы тут

Экспарт сельгаспрадукцыі ў студзені—кастрычніку вырас да 4,5 млрд долараў


Больш чым на 6 % выраслі продажы сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання за дзесяць месяцаў гэтага года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года і склалі амаль 4,5 млрд долараў. Пра гэта паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло.


Асноўныя пазіцыі — малочная прадукцыя і мясапрадукты — сёлета былі прададзеныя за мяжу на суму каля 1,8 млрд долараў (тэмп росту 105,7 % да ўзроўню мінулага года), а таксама мяса і мясапрадукты — на суму каля 740 млн долараў (112 %).

Экспарт прадукцыі раслінаводства склаў у аб'ёме больш за 360 млн долараў. Найбольш экспартна арыентаваная прадукцыя — свежая гародніна (44,5 % ад агульнага аб'ёму экспарту прадукцыі раслінаводства), плады і ягады — каля 30 %, бульба — амаль 8 %, ільновалакно — каля 4 %. Геаграфія экспарту прадукцыі раслінаводства налічвае 39 краін. Найбольш аб'ёмныя пастаўкі традыцыйна прыпадаюць на Расію, Украіну, Малдову, Казахстан і краіны Еўрапейскага Саюза (Германія, Літва, Польшча, Францыя).

Паводле слоў намесніка міністра, геаграфія экспарту айчыннай прадукцыі пашырылася да 105 краін. Засвоены 21 новы рынак. У іх ліку — краіны Азіі (Бангладэш, Бахрэйн, Індыя, М'янма, Шры-Ланка), Афрыкі (Ангола, Гвінея, Джыбуці, Ліберыя, Мадагаскар, Малі, Марока, Нігер, Сьера-Леонэ), Амерыкі і Карыбскага басейна (Беліз, Парагвай, Уругвай), Еўрапейскага Саюза (Кіпр, Люксембург, Фінляндыя, Харватыя).

Доля Расіі ў агульным аб'ёме экспарту беларускага харчавання зменшылася за год адразу на 23 %, але ўсё яшчэ складае львіную долю — больш за 74,5 % (у 2019 годзе — 97,6 %).

Спецыяліст адзначыў, што сёлета ўдалося павялічыць вытворчасць прадуктаў харчавання ў розным асартыменце. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі за студзень—кастрычнік вышэй за адпаведны перыяд мінулага года на 15,5 %. Забяспечаны станоўчы фінансавы вынік: рост прыбытку ад рэалізацыі склаў 25,3 %, рэнтабельнасць продажаў склалася на ўзроўні 5,7 % (на 0,4 % вышэй за ўзровень мінулага года).

Ігар Брыло таксама адзначыў, што Кітай разглядаецца намі як досыць перспектыўны і важны рынак. З кожным годам у гэты рэгіён павялічваюцца пастаўкі нашых тавараў. За дзесяць месяцаў мы экспартавалі ў КНР рэкордную колькасць прадукцыі — на суму крыху меншую за 200 млн долараў (рост у 2,3 раза). За апошнія гады сертыфікавана 98 прадпрыемстваў для паставак у Кітай.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: argumenti.ru

Загаловак у газеце: Асноўныя пазіцыі — малако і мяса

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?