Вы тут

Вільготная маска ад COVІD-19 не абароніць


У Магілёўскай вобласці прымаюцца ўсе магчымыя меры, каб стрымаць рост каранавіруснай інфекцыі, але па-ранейшаму фіксуецца дастаткова шмат выпадкаў захворвання на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі, у тым ліку «ковід». Гэтае захворванне лічыцца асабліва небяспечным і тут лепш даверыцца прафесіяналам, размяжоўваць, як той казаў, парады ад знаёмых і з інтэрнэту. Вось некалькі карысных рэкамендацый ад намесніка галоўнага ўрача па медыцынскай частцы магілёўскай Цэнтральнай паліклінікі Алы Ляховіч, якія могуць спатрэбіцца кожнаму з нас.


— Ала Валянцінаўна, наколькі напружаная сітуацыя на сённяшні дзень і што трэба для таго, каб абараніцца па максімуме?

— У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года рост зваротаў з нагоды вірусных інфекцый у нашу паліклініку павысіўся на 15—20 %. Улічваючы, што зараз пандэмія, на першы план выходзяць не ВРВІ і ВРЗ, а каранавірусная інфекцыя. Яна небяспечная ўскладненнямі, больш цяжкім цячэннем. Менавіта таму неабходны масачны рэжым. Галоўнае — папярэдзіць распаўсюджванне. Чалавек можа быць ужо хворы, але першыя некалькі дзён непрыемных адчуванняў у яго няма, ён лічыць сябе здаровым і міжволі распаўсюджвае інфекцыю. Трэба гэта прадухіліць.

— Зараз у месенджарах пашырана інфармацыя, што пры пастаянным нашэнні маскі арганізму не стае кіслароду і кроў згушчаецца. Маўляў, гэтым чалавек наносіць сабе яшчэ большую шкоду.

— Асноўнае патрабаванне да нашэння маскі — гэта своечасовая яе замена. У кожнай маскі ёсць інструкцыя, дзе агаворваецца, на які тэрмін эксплуатацыі яна разлічана. Ён можа быць ад дзвюх да васьмі гадзін, рэспіратар наогул разлічаны на 12 гадзін нашэння. Насіць маску мэтазгодна ў месцах знаходжання вялікай колькасці людзей і абавязкова пры доглядзе хворага. А калі чалавек на вуліцы, на адкрытай прасторы, неабходнасці ў такой абароне няма. Праблемы ўзнікаюць, калі людзі парушаюць правілы нашэння маскі — не мяняюць яе своечасова, не звяртаюць увагі на тое, што яна становіцца вільготнай. Пры ўсім гэтым яна страчвае свае ўласцівасці. Нават пад дажджом, як толькі маска намокла, яе трэба зняць.

— А што рабіць, калі чалавек знаходзіцца на «бальнічным», яму трэба ісці на прыём, а ў яго трымаецца тэмпература?

— Калі ў чалавека назіраюцца сімптомы, звязаныя са стратай нюху і смаку, ёсць кашаль, тэмпература 38,5 і вышэй, аддышка, болі ў сэрцы, трэба заставацца дома і выклікаць урача з паліклінікі або, калі ўжо зусім дрэнна, хуткую дапамогу. Ні ў якім разе нельга займацца самалячэннем. Бывае, што людзі некалькі дзён чакаюць, што ўсё само пройдзе, і гэтым толькі пагаршаюць свой стан. Такіх пацыентаў лячыць складаней. Максімальна эфектыўнае лячэнне ў першыя трое сутак.

— А ў якім выпадку трэба прымаць антыбіётыкі?

— Тут усё індывідуальна. Ад каранавіруса лячэння няма. З агульнага можна парэкамендаваць частае цёплае піццё і аскарбінавую кіслату — 1000 міліграм у дзень. Калі тэмпература вышэй чым 38 градусаў, трэба прымаць парацэтамол ці ібупрафен, але толькі пры адсутнасці супрацьпаказанняў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.