Вы тут

«Белінвестбанк» выпусціў банкаўскую картку, якая дапаможа развіваць экарух у Беларусі


Усе, хто будуць карыстацца гэтай картай, змогуць аўтаматычна падтрымліваць адну з некамерцыйных экалагічных арганізацый — Цэнтр экалагічных рашэнняў (ecoidea.by).


Механізм дабрачынных узносаў просты: паўпрацэнта з кожнай пакупкі па карце пералічваюцца на рахунак арганізацыі. Усе, хто набываюць «ЭкаЛагічную карту», ​​становяцца таксама і прыхільнікамі Цэнтра экалагічных рашэнняў, атрымліваюць доступ да ўсіх спецыяльных бонусаў: эксклюзіўных мерапрыемстваў, зніжак на тавары і паслугі ў экалагічна дружалюбных крамах.

— Гэта выдатны прыклад супрацоўніцтва бізнесу і некамерцыйных арганізацый у вырашэнні грамадска значных праблем, — пракаментаваў падзею дырэктра Цэнтра экалагічных рашэнняў Яўген ЛАБАНАЎ. — Для нас асабліва важна развіваць падтрымку арганізацыі ўнутры краіны, і запуск такой карты стаў важным крокам на гэтым шляху! Мы разумеем, што ў гэты няпросты для нашай краіны час, пытанні аховы навакольнага асяроддзя не з’яўляюцца першачарговымі для большасці людзей. У той жа час, рашэнне экалагічных праблем складана паставіць на паўзу, таму мы будзем вельмі ўдзячныя людзям, якія працягнуць падтрымліваць нас рознымі спосабамі, наўпрост на сайце або з дапамогай новай «ЭкаЛагічнай карты».

Таксама ўладальнікі «ЭкаЛагічнай карты» змогуць самастойна пералічваць сумы ахвяраванняў Цэнтру экалагічных рашэнняў, выбіраючы перыядычнасць, разава ці ўвесь час. За плацяжы звыш 30 рублёў (15 еўра па валютнай карце) у месяц, банк верне на картку два працэнты ад сумы ахвяравання ў якасці кэшбэка. Зрабіць гэта можна праз сістэму АРІП у мабільным дадатку або інтэрнэт-банкінгу «Белінвестбанка», а таксама ў банкаматах і інфакіёсках банка.

Аформіць «ЭкаЛагічную карту» можна ў любым аддзяленні Белінвестбанка.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: retail-life.ru

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».