Вы тут

Аб’яднаць намаганні ў выхаванні падрастаючага пакалення, каб яно было максімальна эфектыўным


Нарада з удзелам святароў, прадстаўнікоў міністэрства адукацыі і парламентарыяў адбылася ў Савеце Рэспублікі, які выступіў пляцоўкайдля абмеркавання важнай тэмы — сённяшніх працэсаў, звязаных з адукацыяй і навучаннем дзяцей і моладзі.


Сустрэча была пабудавана такім чынам, каб кожны яе ўдзельнік змог выказацца і абмеркаваць усе пытанні, якія сёння тычацца духоўна-маральнага выхавання падрастаючага пакалення: дашкольнікаў, школьнікаў, студэнцтва. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля КАЧАНАВА акцэнтавала ўвагу на неабходнасці максімальнай адкрытасці гэтага дыялога. Па выніках гутаркі, адзначыла яна, павінны быць выпрацаваны падыходы, якія неабходна развіваць, каб работа па выхаванні падрастаючага пакалення была больш эфектыўнай.

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усея Беларусі ВЕНІЯМІН падкрэсліў, што доўгі час у грамадстве фарміравалася сваё разуменне мадэлі паспяховасці:

— Каб малады чалавек добра вучыўся, атрымліваў адпаведныя веды, займаўся спортам, музыкай і далей у больш дарослым жыцці атрымліваў добрыя заробкі. І вось гэта ўсё складала паняцце паспяховасці. Але з часам высветлілася, што гэтага недастаткова, — перакананы ўладыка. — З аднаго боку, каб быць шчаслівым і дасягнуць мэты свайго жыцця, і з другога, — калі людзі былі арыентаваны толькі на гэтую мэту, яны, атрымліваецца, больш сканцэнтраваны на сябе, на ўласным выніку і не заўважаюць бліжніх, іншых людзей.

Таму, каб выхоўвалася духоўна-развітая моладзь, неабходна змяніць гэты падыход, падкрэсліў Патрыяршы Экзарх усея Беларусі:

— Зразумела, што маладым людзям важна атрымліваць добрую адукацыю, але разам з тым важна, каб яны любілі радзіму, — перакананы ён.

У размове з журналістамі міністр адукацыі Беларусі Ігар КАРПЕНКА звярнуў увагу, што паміж ведамствам і БПЦ склалася традыцыйнае ўзаемадзеянне, дзейнічае адпаведная дамова, створаны каардынацыйны савет па ўзаемадзеянні, рэгулярна праводзяцца яго пасяджэнні.

— У межах гэтай работы асаблівую ўвагу надаем пытанням духоўна-маральнага выхавання падрастаючага пакалення, — адзначыў ён. — Сёння ў школах з першага па восьмы клас існуюць факультатыўныя курсы «Асновы праваслаўнай культуры». Зараз на экспертызе знаходзіцца адпаведная праграма для старшакласнікаў.

Ігар Карпенка ўдакладніў, што факультатыў, які зараз рэалізуецца ў школах, вучні наведваюць па ўласным жаданні. Ёсць і іншыя планы для далейшай рэалізацыі:

— З Мітрапалітам мы дамовіліся, што працягнем рэгулярныя сустрэчы. Тым больш што ўладыка Веніямін раней займаўся пытаннямі адукацыі ў епархіі і адпаведна дамовіліся, што будзем перыядычна абмяркоўваць пытанні ўзаемадзейнічання і ініцыятывы, якія існуюць. Калі ідэі будуць падтрыманы, мы, канешне, іх агучым, — паабяцаў ён. — Яны будуць адпаведна рэалізаваны ў межах тых дамоўленасцей, якія існуюць паміж праваслаўнай царквой і міністэрствам адукацыі.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».