Вы тут

Як вырасцiць арэх з арэха


Аб смакавых якасцях i карысцi пладоў грэцкага арэха, думаю, ведаюць усе. Напэўна, многiя, дастаючы са шкарлупiны смачныя ядры, задавалiся пытаннем: «А цi не вырасцiць мне яго на ўчастку, прычым з самiх арэшкаў, бо, па сутнасцi, гэта тое ж насенне, як i ў iншых раслiн?»


Грэцкi арэх такiм спосабам вырасцiць можна, калi арэшак не пражаны i свежы, гэта значыць з ураджаю гэтага года. Iснуе некалькi спосабаў прарошчвання арэхаў. Самы просты — восеньская сяўба ў зямлю свежасабраных (набытых восенню) арэхаў новага ўраджаю. У леташнiх арэхаў усходжасць будзе (калi яна будзе) вельмi нiзкая. А калi iх захоўвалi некалькi гадоў, то вашы стараннi па прарошчваннi скончацца нiчым — праверана горкiм вопытам.

Для восеньскай пасадкi неабходна выбраць месца на ўчастку, дзе глеба не кiслая, бо арэх лепш расце на глебах ад слабакiслых да слабашчолачных. Месца перакапаць на штык рыдлёўкi, зрабiць траншэйку глыбiнёй 8—10 см i пакласцi арэхi (лепш саджаць некалькi штук для большай гарантыi) на рабро, засыпаць iх глебай. Палiваць пры восеньскай пасадцы не трэба, бо за зiму вiльгаць назапасiцца натуральным чынам.

Для страхоўкi ад маласнежнай зiмы арэхавыя градкi неабходна замульчыраваць апалай лiстотай, сухой травой i г. д. пластом у 10—20 см. Увесну гэтая мульча будзе спрыяць захаванню вiльгацi пад ёй. Калi вясна сухая i ранняя, арэхавым градкам неабходны палiў. Па меры прагравання глебы арэхi пачнуць прарастаць, але не раўнамерна, а на працягу 5—10 дзён i да аднаго месяца. Часам арэхi ўзыходзяць праз год, таму можна пачакаць i да наступнай вясны.

Акрамя захавання вiльгацi вясной, мульча можа абараняць маладыя ўсходы ад сонечных апёкаў. Для гэтага трэба падбiраць для мульчы светлыя матэрыялы (пiлавiнне, трава). Калi з восенi яе пласт быў вялiкi, то яго неабходна паменшыць да пяці сантыметраў, але цалкам здымаць не варта.

Калi не паспелi пасадзiць арэхi пад зiму ў грунт, то iснуюць iншыя спосабы перадпасяўной падрыхтоўкi. Гэта стратыфiкацыя i замочванне перад вясновай пасадкай. У кожным з iх ёсць свае тонкасцi i нюансы. Галоўнае адно: арэхi павiнны прайсцi перыяд халоднага спакою ад 30 да 90 (120) дзён. Залежыць гэта ад генетычных асаблiвасцяў насеннага матэрыялу (гэта значыць арэхаў).

Арэхi з тоўстай шкарлупiнай (1,5 мм i больш) неабходна закладваць на халодную стратыфiкацыю, а з таўшчынёй шкарлупiны да 1,5 мм i асаблiва менш за 1,0 мм лепш замочваць i прарошчваць у цяпле.

Перад закладкай на стратыфiкацыю арэхi неабходна замочваць у вадзе пакаёвай тэмпературы двое-трое сутак са штодзённай зменай вады. Субстратам для стратыфiкацыi арэхаў могуць служыць вiльготнае, прапаранае i астуджанае пiлавiнне або вiльготны пракалены пясок, лепш рачны. У якасцi ёмiстасцi падыдуць драўляныя неглыбокiя скрыначкi або дзiравыя каструлi. Спачатку засыпаюць у ёмiстасць пласт вiльготнага пiлавiння або пяску, выкладваюць арэхi на рабро i засыпаюць зверху. Затым ёмiстасць з арэхамi ставяць у памяшканне з тэмпературай +3 — +7 °С.

Раз у месяц арэхi правяраюць i пры неабходнасцi ўвiльгатняюць субстрат. Увага! Субстрат павiнен быць не мокры, а толькi вiльготны, асаблiва блiжэй да вясны. У адваротным выпадку арэх не прарасце, а згнiе. Блiжэй да вясны арэхi неабходна правяраць адзін-два разы на тыдзень з перамешваннем субстрату. Пры раннiм прарастаннi карэньчыкаў неабходна знiзiць тэмпературу захоўвання да аднаго-двух градусаў цяпла, а перад высадкай паступова павялiчваць тэмпературу на працягу некалькiх дзён.

Высаджваюць арэхi ў грунт пасля таго, як пройдуць вясновыя замаразкi. Зверху глебу мульчыруюць пiлавiннем для абароны ўсходаў ад сонечных апёкаў. Можна збудаваць нешта накшталт цяплiчкi, але гэта неабавязкова.

Iншы спосаб — вясновае замочванне. Перад гэтым арэхi павiнны прайсцi «сухое» халоднае захоўванне пры тэмпературы нiжэй +10 °С — лепш, калi яна будзе ў межах +1 — +5 °С, не менш як 30 сутак. Замочванне арэхаў пачынаюць прыкладна за месяц да мяркуемай высадкi iх у грунт. Зручна рабiць гэта ў шырокiм неглыбокiм посудзе. Вада павiнна пакрываць палову вышынi цi крыху больш арэха. Некаторыя арэхi плаваюць, а некаторыя тонуць. Знаходзiцца доўга на дне iм непажадана — могуць затхнуцца. Тыя арэхi, што ўвесь час зверху, можна адбракаваць — яны могуць быць пустыя або перасушаныя. У апошнiм выпадку iм трэба больш часу на набор вiльгацi. Пры пакаёвай тэмпературы арэхi замочваюць 2—5 (7) дзён да рассоўвання створак. Пры павелiчэннi тэмпературы да +30 — +35 °С працэс замочвання скарачаецца.

Пасля таго як створкi арэхаў разышлiся, тыя гатовыя да прарошчвання. Такiя арэхi змяшчаюць у абраную для пасадкi ёмiстасць. Тэмпература ў памяшканнi, дзе праходзiць прарошчванне, павiнна быць +25 — +28 °С. Арэхi прарастаюць на працягу 5—10 дзён, часам крыху раней. Пры дасягненнi карэньчыкамi даўжынi 0,5-1,0 см арэхi пераносяць у халоднае сховiшча з тэмпературай +3 — +5 °С i трымаюць там да высадкi ў грунт. Пры высадцы арэхаў вясной пасля стратыфiкацыi (з карэньчыкамi або без) iх заглыбляюць на пяць-сем сантыметраў. Перад пасадкай траншэйку цi ямкi палiваюць i арэхi кладуць на вiльготную глебу. Зверху iх прысыпаюць грунтам i мульчыруюць пiлавiннем.

Пры з'яўленнi ўсходаў асноўны догляд зводзiцца да праполвання пустазелля, рыхлення глебы, палiву. У сярэдняй паласе найлепшае ўгнаенне — гэта попел. З другой паловы лета яго дадаюць для лепшага выспявання драўнiны i падрыхтоўкi раслiны да зiмы. На першую зiмоўку грэцкi арэх лепш замульчыраваць.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?