Вы тут

Уладар жалеза i агню


Дваццацiгадовы жыхар вёскi Дукора Пухавiцкага раёна Аляксандр Лявiцкi знайшоў сваё прызванне ў кавальскай справе i тры гады запар працуе ў вядомым музейным комплексе «Дудуткi» — куе адмысловыя сувенiры з жалеза, дае зацiкаўленым майстар-класы. А iх, цiкаўных, заўсёды нямала. Аляксандр кажа, што яго захапленне перадалося ад роднага дзеда, якi таксама быў кавалём-саматужнiкам.


— У дзядулi была свая кузня, i я з шасцi гадоў прыходзiў, назiраў, як ён запальваў горан, награваў метал да чырванi, лёгка арудаваў малаткамi... Усё гэта мне так падабалася! Як падрос, дапамагаў яму, таму мае першыя ўрокi, бясспрэчна, ад дзеда Уладзiмiра, — кажа Аляксандр.

Гэты сюжэт каля распаленага горна, калi я быў апошнi раз у Дудутках, прывабіў сваёй душэўнасцю, цяплом i нават настальгiяй па нечым страчаным, родным. Разам з Аляксандрам Лявiцкiм на фота — Данiiл Фiлiмонаў — сын аднаго з супрацоўнiкаў музея, якi з цiкавасцю назiраў за вогненным дзействам старажытнага рамяства.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?