Вы тут

СААЗ: Еўрапейскiм краiнам не варта закрывацца на каранцiн


Кожныя 17 секундаў у Еўропе ад каранавiруса гiне адзiн хворы, паведамiлi ў Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя. Каб знiзiць смяротнасць, варта прытрымлiвацца мер перасцярогi i змагацца з дэзынфармацыяй. Пры гэтым такiя меры, як лакдаўн або каранцiн назвалi «апошнiм сродкам».


— Сусветная арганiзацыя аховы здароўя мае даныя пра больш чым 17,1 мiльёна выпадкаў каранавiруснай iнфекцыi ў Еўропе i амаль 480 тысячах выпадкаў смерцi. У лiстападзе ў Еўропе выяўлена больш за чатыры мiльёны новых выпадкаў захворвання. На мiнулым тыднi зарэгiстравана звыш 23 тысяч выпадкаў смерцi ад COVID-19. Такiм чынам, у Еўрапейскiм рэгiёне кожныя 17 секундаў памiрае адзiн хворы з каранавiрусам, — заявiў учора дырэктар Еўрапейскага рэгiянальнага бюро СААЗ Ханс Клюге.

Пры гэтым ён падкрэслiў, што ўвядзенне каранцiну — не найлепшае выйсце.

— Увядзенне ўсеагульнага каранцiну — гэта апошнi сродак. Яго пажадана пазбегнуць, бо гэта вядзе да адключэння эканомiкi, абвастрэння праблем псiхiчнага здароўя, злоўжывання алкаголем i псiхаактыўнымi рэчывамi, гендарнага гвалту i парушэння работы асноўных службаў аховы здароўя.

Ханс Клюге падкрэслiў, што многiя меры, у тым лiку лакдаўн, былi прааналiзаваны пасля першай хвалi.

— Мы многаму навучылiся. Паўсюднае ўвядзенне каранцiну негатыўна ўплывае на людзей i эканомiку. Жорсткiя меры патрэбны, але мы павiнны правiльна ацэньваць спадарожны ўрон, — заявiў кiраўнiк бюро.

Ён заклiкаў не закрываць школы.

— Мы заклiкаем працягваць работу школ, асаблiва пачатковых. Мы валодаем багатым вопытам барацьбы без уцiску дзяцей. Ёсць школы, якiя паспяхова працуюць, праводзячы навучанне ў малых групах i павялiчваючы фiзiчную дыстанцыю.

Цi заразныя бессiмптомныя пацыенты?

Супрацоўнiк каардынацыйнага штаба па рэагаваннi на пандэмiю еўрапейскага рэгiянальнага бюро СААЗ доктар Алег Старажэнка расказаў, што вiрус выдзяляецца i ў бессiмптомных носьбiтаў. Праўда, яны заразныя крыху меней — адзін-два тыднi, у той час як пацыент з сярэдняцяжкiм цячэннем выдзяляе вiрус цягам трох тыдняў, а ў цяжкiх выпадках — яшчэ даўжэй. Найчасцей бессiмптомнымi носьбiтамi з'яўляюцца дзецi i маладыя людзi.

Цi можна захварэць другi раз?

Старшы спецыялiст па пытаннях надзвычайных сiтуацый еўрапейскага рэгiянальнага бюро СААЗ Катрын Смолвуд адзначыла, што пакуль дакладных даных няма. На мiнулым тыднi было апублiкавана даследаванне, у якiм сцвярджаецца, што iмунны адказ фармiруецца пасля захворвання i доўжыцца месяц.

— Перахварэлi вы цi не, меры перасцярогi выконваць трэба. Хвароба не вызваляе вас ад выканання правiлаў прафiлактыкi, — падкрэслiла Катрын Смолвуд.

— Нашэнне масак — не панацэя, але iх важна выкарыстоўваць у спалучэннi з iншымi мерамi, — дадаў Ханс Клюге. — Калi ў краiнах Еўропы iх выкарыстанне павялiчыцца да 70 % (цяпер яно складае каля 50 %), сiтуацыя палепшыцца. Усе павiнны памятаць, што масавыя сходы патрабуюць асаблiвай асцярожнасцi.

Цi выцiсне COVID-19 грып?

— Пакуль рана гаварыць, цi знiкне грып у гэтым сезоне. Але ў Паўднёвым паўшар'i, дзе грып пачынае цыркуляваць раней, мы бачылi, што меры прафiлактыкi супраць COVID-19 аказалiся надзвычай эфектыўныя i супраць грыпу. Цяпер бачым i ў Еўропе знiжэнне цыркуляцыi вiрусаў грыпу, — адзначыла Катрын Смолвуд.

Цi святкаваць Каляды?

— У шэрагу еўрапейскiх краiн сiтуацыя стабiлiзуецца i паляпшаецца. Важна яе аналiзаваць i прымаць меры на месцах. Тут усё ў руках мясцовых уладаў. Нават калi ў нейкiх рэгiёнах сiтуацыя дрэнная, можна прымаць мясцовыя сектаральныя меры, — заявiў Ханс Клюге. — Мы бачым святло ў канцы тунэля. I гэта значыць, што мы не павiнны адмаўляцца ад святкавання Каляд.

Але пры гэтым ён заклiкаў прымаць меры прафiлактыкi — аддаваць перавагу вiртуальным мерапрыемствам i святкаванням, заказу ежы на дом, не падвяргаць небяспецы пажылых сваякоў i блiзкiх з цяжкiмi захворваннямi.

— Хацелi сустрэцца з сябрамi вялiкай кампанiяй — адкладзiце гэта да больш бяспечных часоў. Збярыцеся лепш з самымi блiзкiмi на адкрытым паветры i адзначце свята такiм чынам.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.