Вы тут

У Швейцарыі жанчына параніла ў краме нажом двух чалавек


У горадзе Лугана жанчына напала з нажом у краме на двух іншых жанчын, прычыніўшы ім раненні. Мясцовая паліцыя не выключае, што гаворка ідзе пра тэракт, перадае ТАСС.


28-гадовая швейцарка накінулася з нажом на двух жанчын у краме, параніўшы абедзвюх ў шыю. Па дадзеных паліцыі, адна з пацярпелых атрымала цяжкія траўмы, аднак яе жыццю нічога не пагражае. Улады не выключаюць версію тэрарыстычнага акту.

Адзначаецца, што вартавыя парадку з кантона Цічына высвятляюць матывы і абставіны таго, што адбылося, працуючы ў цесным узаемадзеянні з федэральнай паліцыяй.

Прэв’ю: 20min.ch

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».