Вы тут

Лукашэнка — журналістам: вам пад сілу знайсці адказ дэструктыўнаму ўздзеянню на свядомасць беларусаў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне дэлегатам і ўдзельнікам XIV з’езда Беларускага саюза журналістаў, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


«Сёння грамадства пастаўлена перад глабальным выклікам. Эпоха постпраўды і фэйк-ньюс разбурае класічныя нормы і прынцыпы прафесійнай журналістыкі. Ператварае інфармацыйную медыяпрастору ў поле бою геапалітычных інтарэсаў, у цэнтры якіх знаходзіцца і Беларусь, — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. — Інструментам рэалізацыі амбіцый нядобрасумленных палітыкаў і паліттэхнолагаў выступае прэса, у тым ліку так званыя новыя медыя. Не абмяжоўваючы сябе этычнымі рамкамі, такімі як аб’ектыўнасць, сумленнасць, мараль, яны ставяць пад пагрозу нашы гістарычныя, культурныя, агульначалавечыя каштоўнасці, інфармацыйны суверэнітэт і дзяржаўнасць».

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што журналістам пад сілу знайсці адэкватны і прафесійны адказ агрэсіўнаму дэструктыўнаму ўздзеянню на свядомасць беларусаў. «Гэта наш рубеж абароны, які мы ў год 75-годдзя Вялікай Перамогі павінны адстаяць разам. У гонар нашых продкаў, якія падарылі мір і свабоду роднай зямлі, мы абавязаны абараніць народ ад экстрэмізму і радыкалізму новага часу», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускі лідар пажадаў дэлегатам і ўдзельнікам з’езда Беларускага саюза журналістаў сіл, здароўя і творчай энергіі ў дасягненні прафесійных вышынь і поспехаў у вырашэнні стратэгічных задач нацыянальнай бяспекі дзяржавы.

Прэв’ю: greelane.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.