Вы тут

Памёр паэт Дзмітрый Пятровіч


24 лістапада памёр рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура», паэт Дзмітрый Пятровіч. Пра гэта стала вядома ў Facebook.


Дзмітрый Пятровіч шмат гадоў настаўнічаў, працаваў у «Звяздзе», потым у «Мастацкай літаратуры, быў членам Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Аўтар шматлікіх публікацый у часопісах «Полымя», «Маладосць», «Роднае слова», «Бярозка», калектыўных зборніках, альманахах, штотыднёвіку «ЛіМ» і іншых выданнях.

У 2010 г. убачыў свет зборнік паэзіі «Белая квецень кахання», праз два гады — кніга прозы «Белая Жанчына». У 2014 г. выйшаў зборнік паэзіі «Адзіноты пажоўклыя дні», у 2018 — «Святло адвечнай песні» і кніга для малодшых школьнікаў «Дзіцячы атлас Беларусі. Легенды і паданні».

Дзмітрый Пятровіч — аўтар больш за 100 песень на словы сучасных беларускіх паэтаў.

З паэтычным зборнікам «Святло адвечнай песні» стаў пераможцам Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў 2019 годзе.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.