Вы тут

На Гомельшчыне ўцёк асуджаны за забойства. Яго затрымалі праз некалькі гадзін


Здарэнне адбылося ў 17 гадзін 24 лістапада ў Веткаўскім раёне. 41-гадовы асуджаны, пагражаючы нажом супрацоўніку папраўчай установы, збег з тэрыторыі сельгаспрадпрыемства, дзе ён працаваў, паведамілі ў тэлеграм-канале МУС.


Асабісты склад калоніі і Веткаўскага РАУС быў узняты па трывозе, на тэрыторыі бліжэйшых раёнаў і ў Гомелі уводзіўся спецплан па пошуку злачынца. На затрыманне мужчыны арыентаваліся ўсе дзяжурныянарады вобласці.

Каля 22 гадзін міліцыянеры затрымалі асуджанага на вуліцы ў вёсцы Залаты Рог. У яго знайшлі нож.

Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням мужчыны і распачалі крымінальную справу за ўцёкі з пагрозай прымянення гвалту з папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі. Падчас расследавання трэба будзе высветліць, як нож апынуўся ў асуджанага.

Падазраваны родам з Магілёўскай вобласці, у 2013 годзе за ўчыненне забойства яго прысудзілі да 9,5 год пазбаўлення волі. З 2019 года ў сувязі са змякчэннем рэжыму фігурант адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі-пасяленні ў Веткаўскім раёне і працаваў у адным з мясцовых гаспадарак.

Прэв’ю: news.myseldon.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?