Вы тут

Міжвузаўскі конкурс «Відэарадыус БНТУ» праходзіць у анлайн-фармаце


У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце стартаваў XIV міжвузаўскі конкурс студэнцкіх фільмаў «Відэарадыус БНТУ». У гэтым годзе ён упершыню арганізаваны ў анлайн-фармаце.


Як паведамляе прэс-служба ВНУ, у склад журы ўваходзяць спецыялісты ў галіне кінематаграфіі, вядомыя дзеячы культуры і мастацтва. На галоўны прыз — бронзавую камеру на цыркуль-штатыве (яна ўручаецца ўладальніку «Гран-пры») — прэтэндуюць студэнты і творчыя каманды з больш як 15 устаноў вышэйшай адукацыі з усёй краіны.

З 24 па 26 лістапада праходзіць анлайн-галасаванне за прыз глядацкіх сімпатый. Ва ўсіх ёсць магчымасць прагаласаваць за ўпадабаны фільм і вызначыць пераможцу ў намінацыі www.Videoradius.com. Галасаванне скончыцца 26 лістапада ў 16.00, а пераможцаў абвесцяць 27 лістапада.

Міжвузаўскі конкурс студэнцкіх фільмаў «Відэарадыус БНТУ» упершыню прайшоў у 2006 годзе. Праект скіраваны на выяўленне і падтрымку таленавітай моладзі ў галіне кінатворчасці, рэалізацыі наватарскіх і арыгінальных ідэй. Для маладых рэжысёраў-студэнтаў арганізуюцца майстар-класы па кінамастацтве (аператарскім і сцэнарным), мантажы, фільмавытворчасці для ўдасканалення іх навыкаў і павышэння ўзроўню конкурсных работ. Арганізатарамі выступаюць упраўленне па справах культуры БНТУ пры падтрымцы Міністэрства адукацыі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.