Вы тут

Больш за тысячу «вожыкаў» для пашкоджання шын спецтранспарту вырабіў жыхар Мазыра


Галоўным следчым упраўленнем завершана расследаванне крымінальнай справы па падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках. Абвінавачаны 40-гадовы мызыранін.


Як паведамляецца на афіцыйным сайце Следчага камітэта, у ходзе расследавання выяўлена, што жыхар Мазыра сёлета ў ліпені-жніўні вырабіў металічныя канструкцыі «вожыкі». Мужчына планаваў перадаць вырабленыя прыстасаванні іншым асобам з мэтай пашкодзіць аўтамабільныя шыны спецтранспарту праваахоўнікаў. Усяго мужчына падрыхтаваў больш за тысячу падобных вырабаў і захоўваў іх на тэрыторыі Мазырскага раёна, а затым перавёз іх у Калінкавічы.

Следчымі ўстаноўлена, што мазыранін з’яўляўся адміністратарам аднаго з каналаў дэструктыўнай скіраванасці ў Telegram, а таксама ўдзельнікам радыкальнага чата. Жыхар райцэнтра Гомельскай вобласці шукаў чалавека, які зможа даставіць «вожыкі» у Мінск. Для гэтага абвінавачаны апублікаваў у адным з чатаў фатаграфію металічнай канструкцыі, размясціў інструкцыю па ўжыванні і інфармацыю аб небяспечных уласцівасцях. На паведамленне адрэагаваў 32-гадовы мужчына, які пагадзіўся забраць вырабы і перавезці іх у Мінск, а таксама перадаць іншым грамадзянам для іх наступнага прымянення.

— Пасля перадачы канструкцый супрацьпраўная дзейнасць мазыраніна была спынена супрацоўнікамі праваахоўных органаў, а прылады злачынства канфіскаваныя, — паведамляе  аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. — Пры правядзенні следчага эксперыменту ўстаноўлена, што пры кідку «вожыка» з рознай адлегласці і пад рознымі кутамі, канструкцыя заўсёды становіцца паражаючым элементам ўверх. Замеры паказалі, што агульная даўжыня выстаўленых канструкцый перакрывае адлегласць у 77,5 метраў.

Следчымі праведзены допыты сведак і абвінавачанага, вывучаны відэазапісы, высветлены месцы захоўвання вырабаў, даследавана камп’ютарная тэхніка, па якой вялася перапіска і ажыццяўлялася адміністраванне Telegram-канала. Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваны па артыкуле падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках. Ужытая да яго раней мера стрымання ў выглядзе зняволення не змянілася.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота sk.gov.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.