Дзіцячы садок на 75 месцаў — такі падарунак атрымалі жыхары Слаўгарада на Дзень горада, які адзначаецца сёння — 25 лістапада.
Старадаўні горад адзначае сваё 880-годдзе і 73-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Знамянальна, што колькасць юных слаўгарадчан у апошнія гады прыкметна павялічваецца. На паўднёвай частцы горада вельмі хутка вырас новы мікрараён пад назвай «Маладзёжны».
— Усяго ў горадзе тры ўстановы дашкольнай адукацыі і вельмі востра стаяла пытанне адкрыцця новага дзіцячага садка, — кажа старшыня Слаўгарадскага райсавета дэпутатаў Святлана Язерская. — Толькі ў мікрараёне «Маладзёжны» жыве болей чым 200 дзяцей, з якіх 150 наведваюць установы дашкольнай адукацыі. Гэты мікрараён знаходзіцца далёка ад цэнтра і дзяцей прыходзілася падвозіць. Цяпер гэтая праблема вырашаная.
Таксама ў праграме мерапрыемстваў, прысвечаных двум значным у жыцці горада датам, шматлікія выставы ва ўстановах культуры раённага цэнтра. Адна з іх — «Мінулых гадоў жывая памяць», якая адкрылася сёння ў Слаўгарадскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Сёння ж у гарадскім парку, дзе знаходзіцца воінскае пахаванне, адбудзецца ўрачыстае перапахаванне астанкаў чырвонаармейцаў і камандзіраў, якія былі знойдзены падчас сёлетняй пошукавай экспедыцыі ў Слаўгарадскім раёне байцамі абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» і 52-га асобнага пошукавага спецыялізаванага батальёна Міністэрства абароны.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота БелТА
Елкі, вывезеныя на смеццевыя палігоны, падчас гніення выдзяляюць у асяроддзе шкодныя рэчывы не горш за пластык.
Наш даўні сябар — жыхар Вялікай Бераставіцы — Міхаіл Маскальчук даслаў нам чарговы цікавы аповед, які быў запісаны са слоў бацькі Міхаіла, Васіля Маскальчука.
Днямі аб праекце профільнай дзяржпраграмы журналістам падчас прэс-прэзентацыі расказаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель.
Пра гэта ў нашай гутарцы з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхаром.