Крымінальныя справы за крадзеж і перавышэнне ўлады заведзены ў адносінах да антыкрызіснага кіраўніка акцыянернага таварыства Магілёўскай вобласці, якое спецыялізуецца на перапрацоўцы і кансерваванні садавіны і агародніны, і з 2015 года знаходзіцца ў стадыі санацыі.
Злоўжыванні выявіліся падчас праверкі суб’екта гаспадарання ўпраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Магілёўскай вобласці.
— Антыкрызісны кіраўнік заключаў фіктыўныя дагаворы арэнды з суб’ектамі гаспадарання Расійскай Федэрацыі, у выніку чаго з разліковага рахунка прадпрыемства ў студзені 2018 года i ў сакавіку 2019-га было пералічана больш чым 28 тысяч рублёў, — адзначыла намеснік начальніка ўпраўлення Святлана КАЛОДЗІСТАЯ. — Акрамя гэтага, у 2016-м і 2019-м гадах афармляліся дагаворы на перапрацоўку давальніцкай сыравіны, пры якіх аплата работ таварыства наўмысна заніжалася ў 1,5–2 разы. Як вынік, таварыства недаатрымала больш чым 3,4 мільёна рублёў выручкі, а сама дзейнасць па перапрацоўцы сыравіны стала стратнай. Былі і іншыя парушэнні.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Прэв’ю: fishki.net
Пра гэта ў нашай гутарцы з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхаром.
Яна ў гэтым годзе на 20 % «таннейшая», чым у папярэднім.
Прыгажуні-гераіні паралельна — выкладчыцы Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Салярцінскага.
Калі ў кадравым агенцтве вам прапануюць заплаціць грошы і гарантуюць стапрацэнтнае працаўладкаванне, смела разварочвайцеся і сыходзьце: перад вамі, напэўна, ашуканцы.