Нядаўна Гомель наведаў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, які правёў шэраг дзелавых і творчых сустрэч.
У Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У. І. Леніна адбылася цікавая сустрэча-экскурсія, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння Андрэя Макаёнка. Тут на базе краязнаўчага аддзела ўжо некалькі гадоў працуе Музей літаратуры Гомельшчыны і створана Мемарыяльная зала Андрэя Макаёнка.
Старшыня СПБ падарыў Музею літаратуры вобласці некалькі рэдкіх фотаздымкаў, якія сведчаць пра яго сяброўства з Андрэем Ягоравічам.
На сустрэчу з Мікалаем Чаргінцом і кампазітарам Эдуардам Ханком у актавай зале абласной бібліятэкі сабраліся работнікі культуры, літаратары і моладзь. Мікалай Чаргінец, выступаючы перад аўдыторыяй, спыніўся на многіх актуальных аспектах сённяшняга жыцця. «Закрытых тэм» не было. У прыватнасці, Мікалай Іванавіч выказаў думкі па надзённых праблемах у краіне, погляд на грамадска-палітычнае жыццё сённяшняй Беларусі і інш. На думку Мікалая Чаргінца, важны і патрэбны ўсебаковы дыялог; як уладным, так і грамадскім структурам варта больш размаўляць і слухаць людзей, адказваць на хвалючыя пытанні.
Напрыканцы сустрэчы прысутных чакаў творчы падарунак: з канцэртам выступіў Эдуард Ханок.
Завяршылася памятная сустрэча абменам думак з творцамі Гомельшчыны — членамі СПБ, аўтограф-сесіяй і наведваннем гасцямі Музея рэд- кай кнігі абласной бібліятэкі.
Улад ПРЫАЗЁРНЫ
фота аўтара
Сельская гаспадарка — прыярытэтны кірунак сярод галін эканомікі.
А ў сельсавет звярнуцца не спрабавалі?