Вы тут

Яны нарадзіліся тут


Сцэна ў сучасным сэнсе — не толькі непасрэдна месца для выступлення, але і нефармальнае аб’яднанне артыстаў, якое вылучаюць па ты ці іншых крытэрыях. Каб запісаць зборнік трэкаў ад розных маладых вядомых і не вельмі артыстаў, трэба мець сфарміраваную музычную сцэну. Артысты павінны падтрымліваць сувязь, быць дастаткова добра знаёмыя з творчасцю адзін аднаго, каб пагадзіцца ўдзельнічаць у падобным праекце, — адным словам, трэба, каб музыка ў краіне развівалася і была цікавая як слухачам, так і самім артыстам. У Расіі сведчаннем таго, што моцная музычная супольнасць існуе (ды яшчэ і з гістарычнымі культурнымі каранямі), стаў зборнік «Без мяне» — вялікае прысвячэнне Ягору Летаву ад самых розных выканаўцаў, дзе хіп-хоп суседнічаў з постпанкам. Беларускія музыканты з падобным аб’яднаннем спазніліся на год, калі параўноўваць з расійскімі калегамі, але ўсё ж выпусцілі Long Play Belarus.


Выканаўцаў, якія прынялі ўдзел у стварэнні зборніка, усяго дзесяць: група «Союз» (постпанк-гурт, які ўсё змагаецца з Molchat Doma і «Петлёй Пристрастия» за званне найлепшага беларускага калектыву ў жанры), трыа Dlina Volny (змрочная электроніка, якая відавочна натхнёна ў роўнай ступені постпанкам і дарквэйвам), Palina (раней вядомая як Рэспубліка Паліна, якая стварала прыемную акустычную музыку, але на гэтым рэлізе яна прадставіла электронны трэк), Галантарэя (незвычайны па беларускіх мерках індзі-рок з прымешкай шугейзу), White Cave (дзіваваты гаражны рок, які чымсьці нагадвае Drenge, але пры гэтым яшчэ і з сінтэзатарамі, якія надаюць музыцы танцавальнасці), Бакей (адзін з самых цікавых беларускіх артыстаў у жанры хіп-хоп, які добра знаёмы маладому пакаленню), Ліса (поп-спявачка, якая, нягледзячы на банальнасць першых рэлізаў, працягвае «расці» не ў апошнюю чаргу дзякуючы Бакею), Michael Dailida (акустычная павольная музыка, якая лёгкім псіхадэлічным налётам чымсьці нагадвае работы Donovan), «Голос Кинчева» (панк-рок-гурт з характэрнымі ці то абсурднымі, ці то сацыяльнымі тэкстамі — настолькі панкава, што і не зразумееш спачатку) і Murovei (яшчэ адзін хіп-хоп-артыст, які, у процівагу Бакею, больш знаёмы аматарам алдскулу, але таксама з лёгкім псіхадэлічным налётам).

Артысты прадстаўлены, і трэба задаць пытанне: якую можна зрабіць першапачатковую выснову пра рэліз, зыходзячы са спіса музыкантаў? Па-першае, гэта ў асноўным прадстаўнікі «маладой» музыкі, больш за тое, сярод іх дастаткова шмат тых, хто трапіў пад уплыў новай рускай хвалі постпанку. Выключэннем з заканамернасці з’яўляецца хіба што Murovei, але ён і трэк прадставіў асаблівы, так што пра яго мы пагаворым асобна. Па-другое, нашы найлепшыя музыканты захапляюцца электроннай музыкай, паколькі з прадстаўленых «жывых» трэкаў тут вылучаецца ў добрым сэнсе толькі песня «Восень» Галантарэі. Па-трэцяе, калі мы зірнём яшчэ і на назвы трэкаў, то зборнік, які, напэўна, павінен быў выконваць дзве функцыі: прадстаўлення новай мясцовай сцэны і абстрактнага разважання пра тое, што такое Беларусь як культурны або сацыяльны феномен — у цэлым спраўляецца з абедзвюма задачамі. Гэта на першы погляд. Што ж адбываецца ў трэках зборніка на самай справе?

Багатыя на жанравыя банальнасці рэлізы ад White Cave, Michael Dailida і «Голос Кинчева» я апушчу, а  вось пра астатнія трэкі варта пагаварыць. «Союз» і Dlina Volny зрабілі тое, што робяць заўсёды, — музыку, якая не вельмі добра запамінаецца, але ў асноўным бярэ сваёй атмасферай і якасным прадакшнам І больш, чым пра дзве песні гэтых важных для беларускай музыкі праектаў, сказаць няма чаго. Гэта зусім неабавязковыя, звычайныя песні ў вядомай стылістыцы, якія быццам не прайшлі па ўзроўні якасці на асноўныя альбомы, але пры гэтым для зборніка аказаліся вельмі ўдалымі.

Одум агортвае пры праслухоўванні Palina: яе музыка, наадварот, здзівіла. Трэк «Месяц» — змрочны трыпхоп, які вельмі добра спраўляецца з тым, каб перадаць атмасферу загнанасці, спалоху і нядобразычлівасці — манатонную, з халоднымі электроннымі сінтэзатарамі і вакалам, якая нібы патанае ў рэверберацыі і гучыць здалёк. Як быццам Palina размаўляе са слухачом шэптам з другога канца пакоя, а раздзяляюць вас бясконцыя кіламетры самай няўтульнай ў свеце прасторы. На фоне «Месяца» песня «Восень» ад Галантарэі гучыць нават залішне ўтульна і лёгка. Прыгожая гітарная аранжыроўка, добрая мелодыя, разгублены вакал, мноства эфектаў — разам усё гэта адразу навявае думкі адначасова аб Air Formation і ранніх індзі-рок-камандах, калі галоўным атрыбутам гэтага жанру яшчэ не стаў вядомы манатонны рытм.

Дзіўны, але меладычны хіп-хоп, дзе больш чапляе не тэкст, а розныя вакальныя хады і першакласны біт — гэта трэк, які для зборніка прадставіў Бакей. Яго «Радзіма» — не столькі патрыятычны трэк, колькі спроба перадаць той сэнс, які сучаснае пакаленне ўкладвае ў слова «радзіма». Ліса прадставіла прыгожы, якасна зроблены поп-трэк, дзе брыдж да прыпеву ўядаецца ў памяць проста намертва дзякуючы свайму незвычайнаму мелодыка-рытмічнаму пераходу (відавочны ўплыў Бакея). Murovei жа запісаў трэк, які з’яўляецца выдатным узорам разумнага, удумлівага і алдскульнага хіп-хопу. Дзякуючы зносінам з новай школай Murovei пазбавіўся анахранізмаў і навучыўся гучаць так, што гэта цікава слухаць і прыхільнікам трэпу, і «старой» Касты.

У «Я нарадзіўся тут» ад Murovei ставіцца найлепшая кропка для падобнага рэлізу. Па-першае, гэта хіп-хоп, а менавіта дзякуючы яму Беларусь выйшла на вялікую музычную арэну (Макс Корж і ЛСП), па-другое, гэта песня-калаж, у якой не толькі прайграваюцца многія стэрэатыпы пра Беларусь, але і прыдумляюцца новыя нестандартныя вобразы. Long Play Belarus — добры спосаб пазнаёміцца з сучаснай беларускай музычнай сцэнай, асабліва з яе нетрывіяльнай часткай.

Цімур ВЫЧУЖАНІН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Беларускі Чырвоны Крыж працягвае аказваць дапамогу падчас пандэміі і іншых надзвычайных сітуацый

Беларускі Чырвоны Крыж працягвае аказваць дапамогу падчас пандэміі і іншых надзвычайных сітуацый

Каля мільёна чалавек атрымала падтрымку ў выглядзе прадуктовых набораў, ваўчараў, якія можна было «атаварыць», грашовых сродкаў, дастаўкі прадуктаў на дом, а таксама простай размовы па тэлефоне «гарачай лініі» са спецыялістам.

Грамадства

Матывацыя праз гейміфікацыю, або як працуюць механізмы гульні ў адукацыі

Матывацыя праз гейміфікацыю, або як працуюць механізмы гульні ў адукацыі

Вядома, што гульня здольная захапіць усю ўвагу чалавека і не адпускаць яе доўгі час.

Культура

Падмурак Трэцяга Рэнесансу закладваецца ва Узбекістане

Падмурак Трэцяга Рэнесансу закладваецца ва Узбекістане

У Ташкенце прайшлі Тыдзень культурнай спадчыны Узбекістана і ІV Міжнародны кангрэс Сусветнага таварыства па вывучэнні, захаванні і папулярызацыі культурнай спадчыны Узбекістана «Культурная спадчына Узбекістана — падмурак новага Рэнесансу».

Грамадства

Елку можна секчы, але нельга спальваць у печы. Чым небяспечныя хвойныя дрэвы і што з імі рабіць, асабліва пасля свят

Елку можна секчы, але нельга спальваць у печы. Чым небяспечныя хвойныя дрэвы і што з імі рабіць, асабліва пасля свят

Елкі, вывезеныя на смеццевыя палігоны, падчас гніення выдзяляюць у асяроддзе шкодныя рэчывы не горш за пластык.