Вы тут

Украінскаму паслу ў Мінску ўручана нота пратэсту


26 лістапада ў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь выкліканы Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Кізім, паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.


Украінскаму дыпламату ўручана нота МЗС, у якой беларускі бок выказаў рашучы пратэст у сувязі з бесперапыннай серыяй антыбеларускіх акцый у дачыненні да Пасольства Рэспублікі Беларусь ва Украіне і запатрабавала забяспечыць на належным узроўні бяспеку дыпламатычнай місіі ў адпаведнасці з нормамі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 г, адзначылі ў МЗС.

«Паслу выказана крайняя заклапочанасць бяздзейнасцю кампетэнтных органаў Украіны па спыненні правакацый і адсутнасцю належных мер рэагавання на адпаведныя афіцыйныя запыты беларускага боку. Адзначана, што супрацьпраўная дзейнасць радыкальных элементаў ля будынка беларускай дыпламатычнай місіі ў Кіеве стварае непасрэдную пагрозу для яе функцыянавання, а таксама для бяспекі супрацоўнікаў Пасольства і членаў іх сем'яў» — паведамілі ў прэс-службе.

Заяўлена, што Рэспубліка Беларусь чакае рэакцыі украінскага боку ў сувязі правакацыямі ў дачыненні да Ганаровага консульства Рэспублікі Беларусь у Львове і зыходзіць з таго, што акты вандалізму там будуць належным чынам расследаваныя, атрымаюць адпаведную ацэнку праваахоўных органаў Украіны, а вінаватыя панясуць справядлівае пакаранне. 

Прэв’ю: govoritufa.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».