40-гадовы мінчанін прысвоіў грашовыя сродкі таварыства ўласнікаў жылога дома па вуліцы Сядых.
Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Савецкага РУУС Мінска атрымалі інфармацыю пра тое, што ў адным з таварыстваў уласнікаў на пасаду дыспетчара фіктыўна працаўладкаваны чалавек.
У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў аператыўнікі ўстанавілі, што старшыня гэтага таварыства незаконна ўладкаваў на месца дыспетчара свайго знаёмага, які працоўныя функцыі не выконваў і на працу не з'яўляўся. Службовыя абавязкі 40-гадовы кіраўнік размеркаваў паміж іншымі дыспетчарамі, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
Устаноўлена, што за фіктыўна працаўладкаванага чалавека мужчына атрымліваў зарплату больш за год.
Такім спосабам падазраваны паправіў сваё матэрыяльнае становішча на суму больш за 3000 рублёў. Вядома, што атрыманыя грашовыя сродкі ён марнаваў на асабістыя патрэбы.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: 4esnok.by
Мы правялі ў кампаніі опернай дзівы ўсяго толькі адзін дзень, але так і не змаглі разгадаць яе таямніцу: дзе ж хаваецца ў яе сутках 25-я гадзіна?
Сваім вопытам з чытачамі «Звязды» дзеліцца вядомая беларуская тэлевядучая Марыя Лемешава
Людзі, у якіх няма даху над галавой, у першую чаргу маюць патрэбу ў падтрымцы ў экстрэмальных умовах надвор'я.
Як не быць алімпійскім чэмпіёнам, але быць героем спорту.