Вы тут

Вызначаны пераможцы рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года — 2020»


Цырымонія іх ўзнагароджання запланавана ў Мінску напярэдадні Міжнароднага дня валанцёра — 4 снежня, паведамілі ў ЦК БРСМ.


У намінацыі «Асабісты ўклад» сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі найлепшай стала вучаніца 9 класа лідскай сярэдняй школы № 1 Ганна Каламыцкая, сярод навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі — навучэнка 4 курса аддзялення дашкольнай адукацыі Сацыяльна-гуманітарнага каледжа Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А.А. Куляшова Анастасія Ганчарова, сярод работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, міністэрстваў, ведамстваў — педагог-арганізатар гомельскай сярэдняй школы № 22 Яніна Гарбачэўская.

«Найлепшым валанцёрскім атрадам» сталі атрады «Па дарозе дабра» асіповіцкай сярэдняй школы № 4 і «Дзеці сталіцы» Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. У намінацыі «Найлепшая навучальная праграма для валанцёраў» з праграмай «Мастацтва быць валанцёрам» перамогу атрымала педагог-арганізатар Жамчужненскай сярэдняй школы Баранавіцкага раёна Вольга Жыхарка. «Найлепшы іміджавы плакат» стварылі студэнтка 3 курса факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ імя. Максіма Танка, аўтар плаката «Дабро — не навука» Ксенія Іванец і навучэнец 4 курса Полацкага гандлёва-тэхналагічнага каледжа Белкаапсаюза, аўтар плаката «Валанцёр — гэта добрае сэрца!» Аляксандр Касецкі. У намінацыі «Найлепшая валанцёрская група ў сацыяльнай сетцы» перамог атрад «Дабракі» дабрачыннага аб’яднання «Дабракі» з Оршы.

Арганізатарамі рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года» выступаюць БРСМ, Міністэрства адукацыі, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, абласныя і Мінскі гарадскі выканаўчыя камітэты, грамадскія арганізацыі і аб’яднанні. Маладзёжны праект 2020 года праходзіў з 1 кастрычніка па 20 лістапада ў тры этапы: раённыя, абласныя і рэспубліканскі. У фінале ўзялі ўдзел 88 індывідуальных і калектыўных работ.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: msg-spb.ru

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.