Вы тут

Аператыўнікі затрымалі жыхара Брэста, які таемна вывозіў грунт з прадпрыемства


З адной з будаўнічых пляцовак абласнога цэнтра быў выкрадзены грунт, які прызначаўся для засыпання катлавана шматкватэрнага дома, які будуецца.


Аператыўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Ленінскага РАУС Брэста ўстанавілі, што да ўсяго, што адбылося, быў датычны кіроўца гэтай жа будаўнічай арганізацыі.

Па інфармацыі УУС Брэсцкага аблвыканкама, за 11 дзён мужчына забраў сабе 114 тон грунту, які на працягу працоўнага часу вывозіў на службовым аўтамабілі «МАЗ».

Аператыўнікі затрымалі 58-гадовага гараджаніна. Высветлілася, што кіроўца адвозіў пяшчаны грунт прадпрымальніку, які выйграў тэндэр на будаўніцтва аб’екта. Пра тое, што будаўнічы матэрыял быў здабыты злачынным шляхам, заказчык не ведаў.

У час размовы з праваахоўнікамі падазраваны прызнаў сваю віну і кампенсаваў нанесеную шкоду ў поўным аб’ёме.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта УУС Брэсцкага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?