Вы тут

27 лістапада ў Віцебскай вобласці ДАІ праводзіць Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху


Ён пройдзе пад дэвізам «Зімовы цюнінг для машын — правільны пратэктар шын!»


З прыходам халадоў у аўтааматараў з’яўляецца шэраг праблем, звязаных з умовамі надвор’я. Гэта і нізкая тэмпература, і галалёд, і снежныя заносы, якія ўтойваюць у сабе не менш небяспекі, чым абледзянелая дарога.

Па інфармацыі аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама, з пачатку лістапада на дарогах вобласці адбылося 27 аварый, у якіх 22 чалавекі атрымалі раненні, а 9 загінулі. Дасведчаныя кіроўцы ведаюць, што правільная ацэнка дарожных умоў, умелае прымяненне навыкаў кіравання, своечасовы кантроль тэхнічнага стану аўтамабіля і дакладнае выкананне патрабаванняў Правілаў дарожнага руху дазваляюць упэўнена адчуваць сябе на зімовай дарозе.

Тэмпература паветра ўжо рэдка даходзіць да 5 градусаў цяпла, таму ездзіць на летняй гуме вельмі небяспечна. Гэта можа стаць прычынай дарожна-транспартнага здарэння.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што з 1 снежня па 1 сакавіка на аўтамабілях павінны быць устаноўлены зімнія шыны.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: gadgetok.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?