Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка і дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота абмеркавалі сёння на сустрэчы далейшае ўзаемадзеянне, перадае БЕЛТА.
«У нас ёсць вялікі пералік пытанняў, які неабходна абмеркаваць. Гэта наша ўзаемадзеянне ў рамках Саюзнай дзяржавы, развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. У вашых руках засяроджаны вялікі аб’ём паўнамоцтваў, і вельмі радуе, што ў апошні час фактычна з’явіўся новы імпульс у развіцці Саюзнай дзяржавы», - адзначыў кіраўнік беларускага ўрада.
Раман Галоўчанка адзначыў, што ў гэтым годзе, хутчэй за ўсё, з-за эпідсітуацыі не будзе праведзена пасяджэнне Савета міністраў СД.
«Але трэба вызначыць, калі будзе рэальна правесці чарговае пасяджэнне. Мы рады, што актыўна працуе група высокага ўзроўню і вельмі вялікі спектр пытанняў быў разгледжаны нядаўна на пасяджэнні. Наколькі мне вядома, група збіраецца сустрэцца яшчэ і ў гэтым годзе, таму хацелася б пачуць ад вас ацэнку працы. Трэба таксама разгледзець пытанні бюджэту Саюзнай дзяржавы на наступны год і яго выкананне ў бягучым годзе. У цэлым хочацца пачуць вашы рэкамендацыі, над чым трэба ўважліва папрацаваць у бліжэйшы час», - сказаў прэм’ер-міністр Беларусі.
Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота таксама падкрэсліў, што пытанняў для абмеркавання назапашваецца шмат. «Таму такія сустрэчы патрэбныя, інакш проста зацягнецца ўвесь працэс», — лічыць ён.
Дзяржсакратар праінфармаваў аб парадку дня і пытаннях, якія разглядаюцца ў цяперашні час. «Сапраўды, група высокага ўзроўню ў апошні час праводзіць пасяджэнні, і ў снежні пройдзе яшчэ адно. І, вядома, усё, што можна будзе там вырашыць, мы вырашым. Праводзілі гэтыя паседжанні мы ў анлайн-рэжыме, гэта стала для нас звыклым фарматам і працуе добра, так як можна сабраць любую колькасць удзельнікаў», - дадаў Рыгор Рапота.
Фота: БЕЛТА
20 студзеня Беларусь і Кітай адзначаюць 29-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі.
Пра гэта мы пагутарым з яго дырэктарам Ганнай Запартыкай.
Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.