У міліцыю патэлефанаваў 27-гадовы жыхар горада. Ён распавёў, што падчас правядзення земляных работ на прысядзібным участку свайго дома па вуліцы Партызанская ён выкапаў сем металічных аб'ектаў, якія нагадваюць боепрыпасы.
На месца здарэння неадкладна выехалі супрацоўнікі гарадскога аддзела і сапёрна-піратэхнічнай групы в/ч 7404.
Тэрыторыю, дзе выявілі выбухованебяспечныя прадметы, праваахоўнікі аператыўна перакрылі і эвакуіравалі восем чалавек для іх бяспекі, паведаміла УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Вайскоўцы канфіскавалі боепрыпасы і вывезлі на спецыяльны палігон. Паводле ацэнкі спецыялістаў, знойдзенымі аб'ектамі з'яўляюцца гранаты часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Сяргей РАСОЛЬКА
Фота з сайта УУС Брэсцкага аблвыканкама
Мы правялі ў кампаніі опернай дзівы ўсяго толькі адзін дзень, але так і не змаглі разгадаць яе таямніцу: дзе ж хаваецца ў яе сутках 25-я гадзіна?
Сваім вопытам з чытачамі «Звязды» дзеліцца вядомая беларуская тэлевядучая Марыя Лемешава
Людзі, у якіх няма даху над галавой, у першую чаргу маюць патрэбу ў падтрымцы ў экстрэмальных умовах надвор'я.
Як не быць алімпійскім чэмпіёнам, але быць героем спорту.