Вы тут

МЗС: Пад выглядам абароны правоў чалавека Захад спрабуе ўмешвацца ў справы Беларусі


Пад выглядам абароны правоў чалавека Захад спрабуе ўмешвацца ў справы Беларусі. Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках пасяджэння ў Мінску калегій знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі, паведамляе БЕЛТА.


«Літаральна нядаўна адбылося штогадовае пасяджэнне Стакгольмскай канферэнцыі па бяспецы. І адзін з кіраўнікоў аналітычнай структуры SIPRI, вядомы палітык, калі зайшла гаворка пра Беларусь, выказаўся пра тое, што канцэпцыя гуманітарнай інтэрвенцыі ў краіне правалілася, таму мы павінны шукаць спосабы ўзаемадзеяння з гэтай краінай», - адзначыў Уладзімір Макей.

Ён растлумачыў, што гуманітарная інтэрвенцыя мае на ўвазе ўмяшанне ў справы іншых краін пад выглядам абароны правоў чалавека. Менавіта гэта адбываецца і ў Беларусі. Заходнія партнёры, па словах міністра, дзейнічаюць адпаведна прыдуманай імі рэальнасці.

«Нашы партнёры, на жаль, не жадаюць нават прыслухацца да афіцыйных аргументаў беларускіх уладаў. Гэта адбываецца і ў дачыненні да Расіі, — звярнуў увагу дыпламат. — Мы катэгарычна супраць падобнага роду падыходаў і лічым, што сітуацыя ў любой краіне, у тым ліку і ў Беларусі, павінна ацэньвацца аб’ектыўна. Калі яны хочуць задзейнічаць нейкія знешнія структуры для аказання пасярэдніцкіх намаганняў, мы гатовыя вітаць гэта, але важна, каб гэта было шчыра і нацэлена на ўрэгуляванне сітуацыі, а не на рэалізацыю тых заяў, якія адбываюцца цяпер: трансфер улады, адхіленне дзеючага кіраўніцтва».

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.