Беларусь гатовая спыніць любое ўзаемадзеянне з Саветам Еўропы, калі ён будзе прымаць нейкія праграмы па супрацоўніцтве з краінай без узгаднення з беларускім бокам. Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках пасяджэння ў Мінску калегій знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі, паведамляе БЕЛТА.
«Мы зацікаўлены супрацоўнічаць з гэтай арганізацыяй. Але калі справа пойдзе далей такім чынам, што Савет Еўропы будзе без ўзгаднення з Беларуссю прымаць нейкія рашэнні аб праграмах супрацоўніцтва з нашай краінай, то мы проста спынім любое ўзаемадзеянне з гэтай арганізацыяй», — заявіў Уладзімір Макей.
Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў у сваю чаргу звярнуў увагу, што заходнія калегі Беларусі і Расіі прынцыпова не хочуць паважаць міжнародныя правілы, у той жа час Савет Еўропы спрабуе навязваць свае прынцыпы нават тым краінам, якія не ўваходзяць у арганізацыю.
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!