Вы тут

У Мінску п'яны мужчына зарэзаў пляменніцу і параніў яе знаёмага


Міліцыянеры аператыўна затрымалі мінчаніна, які зарэзаў пляменніцу і параніў яе знаёмага, паведамляе МУС.


Злачынства было ўчынена ноччу 22 лістапада ў адной з кватэр сталічнага мікрараёна Чыжоўка. Панажоўшчыне папярэднічала сварка паміж 51-гадовым гаспадаром і яго пляменніцай, якая пражывае сумесна.

У выніку мужчына нанёс сваячцы некалькі нажавых раненняў, ад якіх тая памерла на месцы. Таксама ад мінчаніна пацярпеў і які знаёмы загінулай — яго шпіталізавалі з раненнем жывата.

- Мужчына быў затрыманы на раёне, з сабой у яго аказаўся нож. Высветлілася, што мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення (1,8 праміле), – паведамілі ў МУС.

Следчыя далі прававую ацэнку яго дзеянням і распачалі крымінальную справу за забойства.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.