Вы тут

У Савеце Рэспублікі абмеркавалі працэсы, звязаныя з адукацыяй i навучаннем дзяцей i моладзi


Нарада з удзелам святароў, прадстаўнiкоў Мiнiстэрства адукацыi i парламентарыяў адбылася ў Савеце Рэспублiкi, якi выступiў пляцоўкай для абмеркавання важнай тэмы — сённяшнiх працэсаў, звязаных з адукацыяй i навучаннем дзяцей i моладзi.


Фота БЕЛТА

Сустрэча была пабудавана такiм чынам, каб кожны яе ўдзельнiк змог выказацца i абмеркаваць усе пытаннi, якiя сёння датычацца духоўна-маральнага выхавання падрастаючага пакалення: дашкольнiкаў, школьнiкаў, студэнцтва. Старшыня Савета Рэспублiкi Наталля КАЧАНАВА акцэнтавала ўвагу на неабходнасцi максiмальнай адкрытасцi гэтага дыялогу. Па вынiках гутаркi, адзначыла яна, павiнны быць выпрацаваны падыходы, якiя варта развiваць, каб работа па выхаваннi падрастаючага пакалення была больш эфектыўная.

Мiтрапалiт Мiнскi i Заслаўскi, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi ВЕНЬЯМIН падкрэслiў, што доўгi час у грамадстве фармiравалася сваё разуменне мадэлi паспяховасцi:

— Каб малады чалавек добра вучыўся, атрымлiваў адпаведныя веды, займаўся спортам, музыкай i далей у больш дарослым жыццi атрымлiваў добры заробак. I вось гэта ўсё складала паняцце паспяховасцi. Але з часам высветлiлася, што гэтага недастаткова, — перакананы ўладыка. — З аднаго боку, каб быць шчаслiвым i дасягнуць мэты свайго жыцця, i з другога, — калi людзi былi арыентаваны толькi на гэтую мэту, яны, атрымлiваецца, больш сканцэнтраваны на сабе, на ўласным вынiку i не заўважаюць блiжнiх, iншых людзей.

Таму, каб выхоўвалася духоўна развiтая моладзь, неабходна змянiць гэты падыход, падкрэслiў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi:

— Зразумела, што маладым людзям важна атрымлiваць добрую адукацыю, але разам з тым важна, каб яны любiлi Радзiму, — перакананы ён.

У размове з журналiстамi мiнiстр адукацыi Iгар КАРПЕНКА звярнуў увагу, што памiж ведамствам i БПЦ склалася традыцыйнае супрацоўнiцтва, дзейнiчае адпаведная дамова, створаны каардынацыйны савет па ўзаемадзеяннi, рэгулярна праводзяцца яго пасяджэннi.

— У рамках гэтай работы асаблiвую ўвагу надаём пытанням духоўна-маральнага выхавання падрастаючага пакалення, — адзначыў ён. — Сёння ў школах з першага да восьмага класа iснуюць факультатыўныя курсы «Асновы праваслаўнай культуры». Зараз на экспертызе знаходзiцца адпаведная праграма для старшакласнiкаў.

Iгар Карпенка ўдакладнiў, што факультатыў, якi зараз рэалiзуецца ў школах, вучнi наведваюць па ўласным жаданнi. Ёсць i iншыя планы для далейшай рэалiзацыi:

— З мiтрапалiтам мы дамовiлiся, што працягнем рэгулярныя сустрэчы. Тым больш што ўладыка Веньямiн раней займаўся пытаннямi адукацыi ў епархii, i, адпаведна, дамовiлiся, што будзем перыядычна абмяркоўваць пытаннi ўзаемадзеяння i iнiцыятывы, якiя iснуюць. Калi iдэi будуць падтрыманыя, мы, канешне, iх агучым, — паабяцаў ён. — Яны будуць адпаведна рэалiзаваны ў рамках тых дамоўленасцяў, якiя iснуюць памiж праваслаўнай царквой i Мiнiстэрствам адукацыi.

Вольга АНУФРЫЕВА

Загаловак у газеце: Аб'яднаць намаганнi ў выхаваннi падрастаючага пакалення, каб яно было максiмальна эфектыўнае

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».