Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 лістапада падпісаў указ № 444, якім скарэкціраваны ўказы ад 25 жніўня 2017 года № 305 «Аб ўпаўнаважаных прадстаўніках кіраўніка дзяржавы» і ад 28 сакавіка 2019 года № 125 «Аб прадстаўніках дзяржавы». Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта.
У адпаведнасці з дакументам упаўнаважаныя прадстаўнікі кіраўніка дзяржавы ў абласцях і горадзе Мінску надзелены дадатковымі правамі, а менавіта: прысутнічаць на пасяджэннях органаў кіравання горадаўтваральных і сістэмаўтваральных гаспадарчых таварыстваў, уносіць прапановы па пытаннях, якiя разглядаюцца на гэтых пасяджэннях, даваць ацэнку дзейнасці названых арганізацый на аснове аналізу эфектыўнасці іх працы. Вызначэнне пераліку такіх арганізацый ўскладзена на ўрад.
Указ накіраваны на ўзмацненне ролі ўпаўнаважаных прадстаўнікоў кіраўніка дзяржавы ў абласцях і горадзе Мінску ў выпрацоўцы прапаноў па эфектыўным функцыянаванні прадпрыемстваў, якія шмат у чым вызначаюць комплекснае развіццё рэгіёнаў.
Калі ў кадравым агенцтве вам прапануюць заплаціць грошы і гарантуюць стапрацэнтнае працаўладкаванне, смела разварочвайцеся і сыходзьце: перад вамі, напэўна, ашуканцы.
У адрозненне ад «хімічных антыбіётыкаў», прыродныя лекі не толькі дапамагаюць перамагчы інфекцыю, але і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма.
СКАРПІЁН. На гэтым тыдні традыцыйны падыход да вырашэння праблем не заўсёды будзе ўдалы.
Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.